Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Non fiction

out of stock
Арлоў Уладзімер, Герасімовіч Зьміцер
This book for the general reader offers a survey of the history of Belarus from the earliest period up to the beginning of the 20th century. On its pages readers will meet the great figures of Belarusian history. They will discover how Belarusians lived at different stages of their history, what wars they had to fight and how they developed culturally.
out of stock
Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню “празрыстасці” апісаныя ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у гэтым зборніку. Кнігу склалі запісы такіх вядомых даследчыкаў ХІХ ст., як Міхал Федароўскі, Мікалай Нікіфароўскі, Павел Шэйн, Яўген Ляцкі, Севярын Малевіч, Адам Гурыновіч, а таксама сучасныя запісы.
out of stock
Рублеўскі Сяргей
Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак “Апостраф” і “Азярод”.
out of stock
Стагановіч-Кольба Тамара
Гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў лагерах для перамешчаных асобаў, прыбыццё ў ЗША на сталае жыхарства, навучанне мастацтву, сямейнае, прафесійнае і грамадскае жыццё — пра ўсё падрабязна і эмацыйна распавядае аўтарка.
out of stock
Ляхоўскі Уладзімір
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
out of stock
Макараў Максім
У працы разглядаюцца праблемы эвалюцыі ўнутранага ладу мейскіх паселішчаў, юрыдычнага становішча іх насельніцтва, з’яўлення і развіцця мейскага права, выдзялення і афармлення мяшчанства як саслоўя на землях Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст.
out of stock
Бабятынскі Конрад
Кніга прысьвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам зь ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэньнем 31 студзеня 1667 г.
out of stock
Васючэнка Пятро
Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў). Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.
out of stock
Ліхадзедаў Уладзімір
Гэты альбом — унікальная культурная з’ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава. Для шырокага кола чытачоў.
out of stock
Мурзёнак Пётр
У кнігу увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Валенцій Ваньковіч
Валенцій Вільгельм Ваньковіч — адзін з нешматлікіх беларускіх мастакоў XIX ст., які пакінуў след не толькі ў культуры сваёй Бацькаўшчыны, але і атрымаў вядомасць далёка за яе межамі. Імя мастака Валенція Ваньковіча (1800—1842) непарыўна звязанае з Беларуссю: тут ён з’явіўся на свет, тут нарадзіліся яго дзеці, тут правёў ён самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця, стварыўшы мноства партрэтаў сваіх сяброў, сваякоў, мясцовых шляхціцаў.
out of stock
Хруцкі Іван
Іван Хруцкі (1810—1885) — прызнаны майстар нацюрморта, партрэтыст, аўтар пейзажаў, інтэр’ераў, алтарных карцін, абразоў. Да адметных асаблівасцяў творчасці жывапісца можна аднесці ўвагу да дэталяў, стараннасць прапрацоўкі фактуры, паэтызацыю паўсядзённасці. Іван Хруцкі — адзін з заўважных прадстаўнікоў стылю бідэрмеер у еўрапейскім жывапісе.
out of stock
Жукоўскі Станіслаў
Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі (1875—1944) — сусветна вядомы мастак лірычнага і сядзібнага пейзажа і інтэр’ера, які пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну — звыш 600 твораў, што захоўваюцца ў вядомых еўрапейскіх музеях, карцінных галерэях, прыватных калекцыях.
out of stock
Івашчанка Анатоль
Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб'ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні — пад сапраўдным імем аўтара — друкуюцца ўпершыню.
out of stock
Церашкова Алена
У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.
out of stock
Пацюпа Юр
Квадрат тэкстаў — гэта чатыры кірункі намеркаваных даследаванняў: раскрыццё індывідуальных праектаў філасофіі мовы, выяўленне феномену як альтэрнатывы норме і узусу, шуканне рэвалентных канвенцыяў у правапісе, граматыцы і лексіцы, стварэнне нацыянальнай граматычнай традыцыі. Аўтар пільнуецца фундаменталістаўскай стратэгіі развіцця мовы, распачатай Янам Станкевічам, станавіта адмяжоўваючыся і ад кансэрваваннікаў сумнеўных савецкіх нормаў, і ад бяздумных апалагетаў узусу, і ад валюнтарыстаўскіх рэфарматараў мовы.
out of stock
У гэтым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае.
out of stock
Сямашка Яўген
Дзейнасць Арміі Краёвай на Беларусі да гэтага часу фактычна “белая пляма” для нашага чытача. Пры напісанні кнігі аўтар выкарыстаў шматлікую літаратуру, выдадзеную на Захадзе, асабліва ў Польшчы, матэрыялы архіваў. Многія прыведзеныя ў кнізе дакументы друкуюцца ўпершыню.
out of stock
Кніга з’яўляецца вынікам шматгадовай працы Веткаўскага музея народнай творчасці па тэме “Семантыка традыцыйнага арнамента”, змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых доследаў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.
out of stock
Волкаў Мікола
У кнізе разглядаецца гісторыя фармавання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI—XVIII стст. Апісваецца роля артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртаецца ўвага на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвацца лёс нясвіжскіх гарматаў у XIX—XX стст.