Рой
20.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 445 g
Purchase
out of stock
Description
Рой : тэксты і інтэрпрэтацыі / Юр Пацюпа. — Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2023. — 380 с.
ISBN 978-985-7303-33-5.
У 2023 годзе аўтар быў уганараваны Літаратурнай прэміяй Міхася Стральцова, узнагарода ўвасобілася ў гэтую кнігу.
Кніга змяшчае амаль поўны збор паэтычных тэкстаў Юра Пацюпы, куды ўвайшлі раней друкаваныя зборнікі "Ноч" і "Сабака", а таксама намеркаваныя — "Сад" і "Рута". Многія вершы публікуюцца ўпершыню. Другую частку зборніка склалі выбраныя літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ, напісаныя на працягу трыццаці гадоў. Усе тэксты прагледжаныя і адрэдагаваныя аўтарам спецыяльна для гэтага выдання.

Products You May Like
Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага — гэта лірычны відарыс узнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара па свеце пачуццяў, роздумаў, трызненняў і мар. Сонца, поўня, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая — яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху. Зборнік складаюць вершы, напісаныя на працягу апошніх 15 гадоў.
Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе з нешматлікіх зборнікаў розных гадоў, — гэта адбіткі шляху душы. А для аўтара — яшчэ і прытулак памяці. Бо за кожным вершам — ці жыццёвая сітуацыя, ці шчаслівая сустрэча, ці роздум на самоце. Магчыма, і ў чытача яны закрануць нейкія запаветныя струны, адгукнуцца радасцю ці болем, паклічуць да сумоўя.
“Эпідэмія ружаў” — не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорсткасць і меланхолія. Сад, у якога няма агарожы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе.