36.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 315 g
Purchase
Description
Гляну я ў аконца / Сяргей Пясецкі ; пераклад з польскай Марыі Пушкінай. Вільня: Логвінаў, 2018. – 246 с.

ISBN 978-609-8213-51-5
"Гляну я ў аконца..." – другі раман з "Менскай трылогіі" Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля "Яблычка" нас чакае працяг гісторыі "фірмовага" злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў -жанчын і мужчын, "тузоў" і "пешак" а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары гульня ідзе на жыццё і свабоду.
ЗМЕСТ Разгарнуць
УСТУП АЎТАРА Разгарнуць
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Products You May Like
Цяпер усё апублікаванае А. Бабарэкам пры жыцьці выглядае толькі надводнай часткай айсбэргу, бо большая частка таго, што стваралася пісьменьнікам, у друк ня трапіла. Шмат што засталося ў чарнавіках, накідах, плянах–схемах. Такім чынам, сёньня зьявілася магчымасьць адэкватнай ацэнкі творчасьці і асобы Адама Бабарэкі, а таксама літаратурнага працэсу 1920—30–х гг. увогуле.
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя аўтара ў літаратуру.