Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Яблычак

Яблычак
36.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 350 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарProseПеракладыПясецкі Сяргей"Менская трылогія" Сяргея ПясецкагаПераклады Віктара Шукеловіча

Description

Яблычак / Сяргей Пясецкі ; пераклад з польскай Віктара Шукеловіча. — Вільня: Логвінаў, 2018. – 268 с.
Сяргей Пясецкі / Sergiusz Piasecki
ISBN 978-609-8213-26-3.

«Яблычак» першы раман з "Менскай трылогіі" Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менску пачатку ХХ стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй на хуткі заробак сцягнуліся зло-дзеі, прастытуткі і махляры.

Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказу.

ЗМЕСТ Разгарнуць

УСТУП АЎТАРА Разгарнуць

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Карповіч Ігнат
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
Вежнавец Ева
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.
Дзед Янкель
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.