Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Каханак Вялікай Мядзведзіцы
36.00 BYN
Size: 135x195 mm
Weight: 470 g

Purchase


Выдавец Логвінаў ІгарProseПеракладыПрыгодніцкая літаратураПясецкі СяргейДэтэктывыПераклады Марыі Пушкінай

Description

Каханак Вялікай Мядзведзіцы: раман / Пясецкі Сяргей; пераклад з польскай Марыі Пушкінай. – Мінск: Логвінаў, 2020. – 402 с.
Сяргей Пясецкі / Sergiusz Piasecki
ISBN 978-609 8213-76-8

Культавы раман "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" ўпершыню перакладаецца з аўтарскай версіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясецкім у 1964 годзе.

Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.


“Жылі мы як каралі. Гарэлку пілі шклянкамі. Кахалі нас прыгожыя дзяўчаты. А мы купаліся ў золаце. Плацілі золатам, срэбрам і далярамі. Плацілі за ўсё: і за гарэлку, і за музыку. За каханне плацілі каханнем, за нянавісць – нянавісцю.”


ЗМЕСТ


Ад аўтара
Уступ

Частка першая. Пад коламі Вялікага Воза
Частка другая. Воўчым следам
Частка трэцяя. Прывіды памежжа

Слоўнічак


Фрагмент аўдыёкнігі па рамане "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" у выкананні Рамана Падалякі можна праслухаць ніжэй:

Product Reviews

Login or Register to write a review.
Сяргей Уладзіміравіч Мазоль
User Сяргей Уладзіміравіч Мазоль bought "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" on our website
25.08.2025 - 12:45:44
Вельмі спадабалася!

Products You May Like

Касцюкевіч Павал
“План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.
Горват Андрэй
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
Зубовіч Яўген
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…