Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Вытокі сучаснай беларускасці

Вытокі сучаснай беларускасці
21.00 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 620 g

Purchase

out of stock
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураМедысонтБібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"Радзік Рышард

Description

Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХІХ ст. / Пераклад з польскай Наталлі Дзенісюк; навуковы рэдактар Станіслаў Рудовіч; Сяргей Токць. — Мінск : Медысонт, 2012. — 376 с. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6982-71-5

Пераклад паводле Radzik, Ryszard. Między zbiorowością etniczną a wspolnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo–Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000.

Кніга вядомага польскага сацыёлага — першае гістарычна-сацыялагічнае даследаванне вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Шмат увагі надаецца свядомасці грамадскіх эліт тагачаснай Беларусі, трансфармацыі палітычнай нацыі ў культурныя і цывілізацыйнай пераарыентацыі большасці беларусаў.


Лія Салавей пра кнігу на сайце Беларускага Гістарычнага Агляду


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Рышард Радзік (нарадзіўся ў 1951 г.) — польскі сацыёлаг, прафесар універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін), аўтар каля 200 публікацый. Даследуе працэсы фармавання нацый у Цэнтральна-Усходняй Еўропе XIX і XX ст., асабліва на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай. Адзін з найбольш аўтарытэтных замежных экспертаў у пытаннях утварэння беларускай нацыі.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

sale
Улашчык Мікалай
Першы том збору твораў вядомага беларускага гісторыка ўключае ў сябе крыніцазнаўчыя і археаграфічныя даследаванні, артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да розных публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданні, якія планаваліся як трэцяя і чацвёртая кнігі гэтай тэматычнай серыі: “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду: частка другая” і “Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі”.
Сшыткі 1—2 (58—59) + Сшытак 3 (дадатковы). Аўтары нумара: Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Юры Гардзееў (Jury Hardziejeŭ), Аляксандр Казакоў (Aliaksandr Kazakoŭ), Крыс Лорэнц (Chris Lorenz), Уладзімір Падалінскі (Uladzimir Padalinski), Ірына Раманава (Iryna Ramanava), Генадзь Сагановіч (Hienadź Sahanovič), Ганна Славіна (Hanna Slavina), Сцяпан Стурэйка (Sciapan Sturejka), Сяргей Токць, Уладзімір Валодзін (Uladzimir Valodzin), Сцяпан Захаркевіч (Sciapan Zacharkievič), Віталь Зайка (Vital Zajka).
Аўтары нумару Аляксандр Казакоў, Кароль Лапатэцкі, Юры Гардзееў, Аляксандр Гужалоўскі, Мічыхіра Ясуі, Анджэй Смалярчык, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Міраслаў Грох, Рышард Радзік, Тамаш Камусэла, Алег Ліцкевіч, Ігар Капылоў, Сяргей Токць, Антон Лявіцкі, Ніна Камарова.