Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. XIX—XX стст.

More images

Click to enlarge
35.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 540 g

Purchase

out of stock
Гісторыя

Description

Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. XIX—XX стст. = Ród Skirmuntów w epoce przemian społecznych i narodowych na ziemiach historycznej Litwy. XIX—XX ww. / Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук Аляксандра Смаленчука – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2019. – 412 с., іл.

ISBN 978-985-23-0076-6

Зборнік прысвечаны праблеме нацыянальна-культурнага і палітычнага выбару шляхты Беларуска-Літоўскага краю ў эпоху сацыяльнай мадэрнізацыі і нацыяналізмаў XIX—XX стст. У цэнтры ўвагі даследчыкаў з Беларусі, Польшчы і Літвы апынуўся род Скірмунтаў і Пінскае Палессе.

Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць мінулае земляў "гістарычнай Літвы".

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Камусэла Томаш
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народ­най Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палі­тыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.
sale
Кіпель Вітаўт
У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадзкага і культурнага жыцьця.
Валодзіна Аляксандра
Манаграфія прысвечаная гісторыі вальдэнсаў, адзінага “ерэтычнага” руху эпохі Сярэднявечча, які захаваўся да нашага часу. Распавядаецца пра ўзнікненне руху і яго пашырэнне ў розных рэгіёнах Еўропы – ад Іспаніі да Польшчы. Раскрываюцца асаблівасці функцыянавання вальдэнскіх абшчын у розных грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінах. Падрабязна разглядаюцца агульныя і рэгіянальныя рысы веравучэння вальдэнсаў.