Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Нармальныя людзі

More images

Click to enlarge
21.80 BYN 24.50 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 375 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Руні Салі

Description

Нармальныя людзі : [раман] / Салі Руні ; пераклад з англійскай Ганны Янкуты. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 330 с.
Sally Rooney / Салі Руні
ISBN 978-985-7210-66-4

Пераклад занглійскай паводле выдання:
Sally Rooney. Normal people. London: Faber & Faber, 2018.

Гэтая кніга стала сусветнай сенсацыяй і за два гады заваявала цэлую армію прыхільнікаў. Ірландка Салі Руні — узыходзячая зорка новай літаратуры.

Галоўныя героі кнігі, Конэл Уолдран і Мэрыян Шэрыдан жывуць у невялікім ірландскім гарадку, вучацца ў адным класе, але належаць да абсалютна розных сусветаў: яна — самотніца з багатай сям’і, ён — папулярны ў школе хлопец, чыя маці прыбірае ў доме Шэрыданаў. Спакойнае жыццё герояў пераварочваецца, калі паміж імі ўзнікае незразумелае для абаіх пачуццё. Пераехаўшы пасля заканчэння школы ў Дублін, Конэл і Мэрыян спрабуюць знайсці сябе і ўрэшце разабрацца, што іх яднае.


ЗМЕСТ

Студзень 2011
Праз тры тыдні (люты 2011)
Праз месяц (сакавік 2011)
Праз шэсць тыдняў (красавік 2011)
Праз два дні (красавік 2011)
Праз чатыры месяцы (жнівень 2011)
Праз тры месяцы (лістапад 2011)
Праз тры месяцы (люты 2012)
Праз два месяцы (красавік 2012)
Праз тры месяцы (ліпень 20212)
Праз шэсць тыдняў (верасень 20212)
Праз чатыры месяцы (студзень 2013)
Праз шэсць месяцаў (ліпень 2013)
Праз пяць месяцаў (снежань 2013)
Праз тры месяцы (сакавік 2014)
Праз чатыры месяцы (ліпень 2014)
Праз пяць хвілін (ліпень 2014)
Праз сем месяцаў (люты 2015)

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Арахоўскі Мікола
Кніга ўключае творы Міколы Арахоўскага — таленавітага драматурга, мастака, чалавека з драматычным лёсам, які больш за 20 гадоў быў прыкаваны да ложка, аднак выявіў свае шматгранныя здольнасці ў драматургіі, прозе, жывапісе, чаканцы, выпальванні па дрэве, праявіў магутны дух, распавядаючы ў сваіх творах пра набалелыя праблемы ў жыцці чалавека і грамадства, адстойваючы найлепшае ў чалавеку: Годнасць, Спагаду, Любоў.
Зубовіч Яўген
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль фон
Нямецкія землі часоў Трыццацігадовай вайны – гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622–1676), чый раман «Авантурнік Сімпліцысімус» упершыню выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам еўрапейскага літаратурнага барока. Пераклад рамана ў яго першай версіі на беларускую мову, выкананы ў ся­рэ­дзіне 1990-х гг. Васілём Сёмухам, справядліва лічыцца адным з найлепшых здабыткаў нацыянальнай школы мастацкага перакладу.