Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Выбраная паэзія

Выбраная паэзія
7.50 BYN
Size: 110x150 mm
Weight: 120 g

Purchase


ПеракладыPoetryСусьветная клясыкаВыдавец Цымбераў РаманПераклады Лявона БаршчэўскагаСэрыя "Паэты планеты"Сарбеўскі Мацей Казімір

Description

Выбраная паэзія / Мацей Казімір Сарбеўскі ; пераклад з лацінскай Лявона Баршчэўскага. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. – 88 с. – (Паэты планеты).

ISBN 978-985-23-0206-7

Пераклад зроблены паводле выданняў:
Math. Casimiri Sarbievii poemata omnia.
Ad editiones optimas curavit Fred. Tr. Fridemann.
Lipsiae: Georgius Wigand, typis B. G. Teubneri, [1840]
Mathiæ Casimiri Sarbievii e S. J. Poloni poemata omnia.
Staravislæ typis et sumptibus collegii S. J., MDCCCXCII

Мацей Казімір Сарбеўскі (1595-1640) – новалацінскі паэт польскага паходжання. Лічыцца ці не самым знакамітым паэтам лацінскай мовы ў XVII ст., бо яшчэ пры жыцці займеў у Еўропе мянушку «хрысціянскага» або «сармацкага» Гарацыя. Істотная частка жыцця Сарбеўскага-паэта, а таксама выкладчыка рыторыкі і паэтыкі, звязана з Вільняй, Полацкам, Нясвіжам.

ВЕРШ З КНІГІ Паглядзець ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Ласкер-Шулер Эльза
Эльза Ласкер-Шулер (1869-1945) – нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў.
Косавел Срэчка
Срэчка Косавел (1904–1926) – славенскі паэт-авангардыст, які гарнуўся да дадаізму, але асабліва – да канструктывізму, адкуль і пайшла назва шэрагу яго вершаў-кансаў. Лічыцца адным з найбольш значных мадэрнісцкіх паэтаў не толькі Славеніі, але ўсёй Цэнтральнай Еўропы.
Вала Катры
Катры Вала (псеўданім Карын Алісы Хейкель, 1901–1944) – адна з самых вядомых паэтак у гісторыі фінскай літаратуры. Уваходзіла ў літаратурныя групоўкі «Носьбіты агню» і «Клін». Аўтарка некалькіх невялікіх зборнікаў вершаў, якія сталі знакавымі для нацыянальнай літаратуры. З мовы арыгінала яе творы пераклаў Якуб Лапатка, вядомы таксама як перакладчык неўміручай «Калевалы».