Творы
14.80 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 580 g
Purchase
out of stock
Description
Укладанне Ціхана Чарнякевіча, Лявона Юрэвіча; прадмовы Лявона Юрэвіча і Вітаўта Кіпеля; каментар Ціхана Чарнякевіча. — Мінск: Лімарыус, 2012. — 352 с.: іл. — (Галасы Айчыны). Цвёрдая вокладка.ISBN 798-985-6968-26-9
У кнігу твораў Лявона Савёнка (1897—1974) увайшлі ўсе выяўленыя на сёння яго аўтарскія тэксты: фельетоны, нарысы, артыкулы, аповесць “Запіскі эмігранта” (“Дзённік Ів. Ів. Чужанінава”). У дадатку змешчаныя мемуары жонкі “караля фельетона” — Апалоніі Савёнак (1901—1982), дзяячкі беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя.
Артыкул пра Лявона Савёнка ў Вікіпэдыі
Наталля Гардзіенка пра кнігу і яе аўтара ў сваім LiveJournal
Рэпартаж з прэзентацыі кнігі ў кнігарні “ЛогвінаЎ”
Уладзімір Арлоў пра Лявона Савёнка ў праграме “Імёны Свабоды”
Творы Лявона Савёнка на Беларускай Палічцы
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
«Гляну я ў аконца...» – другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.
Масква 2000-х.
Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.
Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.














