Папяровая шапка
5.30 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 110 g
Purchase
Description
Папяровая шапка : хайку. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 64 с. — (Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»; выпуск 26).ISBN 978-985-7207-49-7.
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.
На мокрым акне
стаўлю подпіс. Быццам сам
парк намаляваў.
© «Дзеяслоў», 2018
© Сцяпан Уладзімір, 2018
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2018
ЗМЕСТ Паглядзець
Сцісла пра аўтара
Уладзімір Сцяпан (Сцепаненка Уладзімір Аляксандравіч) нарадзіўся 22 студзеня 1958 года ў гарадскім пасёлку Касцюкоўка (сёння раён Гомеля). Скончыў мастацкае вучылішча імя Глебава і тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску. Працаваў мастаком, рэдактарам на тэлебачанні, журналістам. Аўтар кніг прозы «Вежа», «Сам на-сам», «Адна капейка», «Настаўнік. Сяргей Пятровіч Каткоў». Піша апавяданні, аповесці, вершы, кінасцэнарыі, п’есы, вядзе старонку ў фэйсбуку.
Products You May Like
„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія – гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш з'яўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзіны, важны верш – твой верш. Верш, які будзе ўсплываць у тваіх думках у розных неспадзяваных хвілінах і месцах. Верш – мантра, малітва, замова. Замова, мова, слова. Маўчанне – ці ж не самае таемнае і характэрнае для сакрум і прафанум ейнага жыццёва лёсу?
Генры Лоўсан (1867–1922) -- паэт і аўтар кароткай прозы, належыць да безумоўны класікаў літаратуры Аўстраліі каланіяльнага перыяду і першых дзесяцігоддзяў яе незалежнага існавання. Яго творчасць адметная сваёй асаблівай шчырасцю і прастатою.
Сальваторэ Квазімада (1901–1968) – адзін з самых слынных італьянскіх паэтаў XX ст., лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1959 г. Яго герметычная паэзія, скіраваная да невымоўнага, да маўчання і адсутнасці, поўная метафізічнага напружання яна ўспрымаецца як чысты акт абсалютнага валодання мовай, увасаблення яе сканцэнтраванага і сутнаснага складу.














