Дзённік. 1943—1947
14.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 480 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-6982-68-5
“Дзённік” Дзмітрыя Сямёнава — унікальны дакумент, у якім адлюстраваны светапогляд падлетка, яго жыццё ў складаныя гады акупацыі ды ўцякацтва ў Нямеччыне. У сістэматычных запісах 1943—1947 гг. вачыма хлопца можна ўбачыць як значныя гістарычныя падзеі, гэтак і асаблівасці штодзённасці ў ваенным Менску, Берліне, лагерах для працоўных ды перамешчаных асобаў. Дапоўнены здымкамі з сямейнага архіву Сямёнавых аповед будзе цікавы і для прафесійных навукоўцаў, і для аматараў беларускай гісторыі. У выданні часткова захаваны арыгінальны правапіс дзённіка як літаратурнага помніка эпохі.

ЗМЕСТ
Лявон Юрэвіч. Прадмова
Влодак Кушаль. Маё сяброўства зь Дзімам Сямёнавым
Дзьмітры Сямёнаў. Дзёньнік. 1943–1947.
Сшытак 1
Сшытак 2
Сшытак 3
Сшытак 4
Сшытак 5
Сшытак 6
Індэкс асобаў
Products You May Like
У кнізе апавядаецца пра жыццё і справы падарожніка Мікалая Пржавальскага (1839–1888) – першага даследніка Цэнтральнай Азіі, імя якога залатымі літарамі ўпісанае ў гісторыю вялікіх геаграфічных адкрыццяў побач з імёнамі Марка Пола і Хрыстафора Калумба, Фэрнана Магелана і Вітуса Берынга.
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне — ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927–2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.
Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст. Наклад кнігі цалкам прададзены .