Робіць Янка выцінанку
29.50 BYN
Size: 170x240 mm
Weight: 370 g
Purchase
Description
Робіць Янка выцінанку / Любоў Сівурава ; мастачка Наталля Сухая. – Мінск: ІП Калоша А. А., 2024. – 56 c.: іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-90307-8-9.
Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця! Гартайце, забаўляйцеся – і выразайце сваё шчасце!
ЗМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека?
Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.
Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета (2007) 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.













