Зімоўка
31.50 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 685 g
Purchase
out of stock
Description
Зімоўка : [раман] / Дамініка Словік ; пераклад з польскай Уладзіміра Лянкевіча, Алены Пятровіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 572 с.

ISBN 978-985-7283-02-6
Пераклад з польскай паводле выдання:
Dominika Słowik. Zimowla. Kraków: Wydawnictwo Znak, 2019.
У непрыкметным мястэчку Цукроўка здараецца шэраг дзіўных падзей. Паступова амаль дэтэктыўная гісторыя абрастае ўсё больш таямнічымі дэталямі.
Галоўныя героі сталеюць у атмасферы польскай правінцыі пачатку 2000-х з усімі складанасцямі трансфармацыйнага перыяду эпохі і ўласнага ўзросту. Пакаленне іх бацькоў і дзядоў таксама крыху разгубленае: у іх пераплятаюцца рэлігійнасць і забабоннасць, нехта бачыць знакі блізкага апакаліпсісу ў начных вандроўках голай дзяўчыны па мястэчку і змяненні клімату, а хтосьці дрэсіруе пчол. І ўсе спрабуюць знайсці сябе ў новай рэчаіснасці.
Рэальнасць тут пераплятаецца з магіяй, загадкавыя падзеі — з гумарам. Гэта гісторыя людзей, часу і месца.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
ПРА АЎТАРА
Дамініка Словік – адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі "Атлас: Допельгангер" (2016). Другі раман "Зімоўка" (2019) за вельмі кароткі час стаў бестселерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport "Polityki". Крытыкі і чытачы сыходзяцца ў меркаванні, што за творамі Дамінікі Словік – вялікая будучыня.

Products You May Like
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар больш як дзесятка паэтычных зборнікаў, шматлікіх апавяданняў, шэрагу аповесцяў і раманаў, а таксама драматургічных твораў. Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў.
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.