Prose
out of stock
Маленькі кароль Мацюсь пазбаўлены кароны, але працягвае лічыць сябе каралём. Асуджаны на пакаранне — высылку на бязлюдны востраў — ён працягвае дзейнічаць. Збягае з цягніка, з’яўляецца на агульнай нарадзе каралёў, добраахвотна вяртаецца на бязлюдны востраў, шукае сваё месца ў свеце і ўвесь час працягвае думаць, ці мае права маленькі хлопчык быць каралём і вырашаць лёсы многіх людзей…
out of stock
Лёс склаўся так, што маленькі Мацюсь атрымлівае ў спадчыну карону, каралеўства і разам з тым шмат дарослых праблемаў. Ён вучыцца разбірацца ў людзях, кіруе дзяржавай, ідзе на вайну як просты салдат і перамагае, падарожнічае па розных краінах, сябруе з каралём людажэраў і адвучвае яго есці людзей, праводзіць рэформы, якія дазваляюць дзецям рабіць усё, што яны захочуць. Але лёс склаўся так, што дарослым гэтыя рэформы не падабаюцца...
out of stock
У кнізе ўпершыню на беларускай мове друкуюцца гістарычныя аповесці вядомага польскага пісьменніка Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (1812—1887), у якіх па-мастацку ўзнаўляюцца драматычныя падзеі часоў Вялікага Княства Літоўскага.
out of stock
Гэтая кніга Людмілы Рублеўскай — незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны.
out of stock
Кніга належыць ня толькі пяру ды клявіятуры вядомага гарадзенскага журналіста, але і хвасту, вусам і кіпцюрам ягонага ката. Здалёк пазнавальны на вуліцах уласьнік пышных вусоў і шавялюры, быццам стары хіпан, дыназаўр неіснуючых папяровых выданьняў. Чалавек з густам. Эстэт – падкрэсьлена піша тарашкевіцай. Яго апавяданьні, быццам паштоўкі, запомненыя краявіды, тэлеграмы: з Горадні, Грунвальду, Адрыятыкі, Усходняй Нямеччыны...
out of stock
Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901 – 1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" (1937) – найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
out of stock
Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.
out of stock
Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі.
out of stock
Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам / Керэт Эдгар ; пераклад з мовы іўрыт Паўла Касьцюкевіча. – Мінск : Логвінаў, 2007. – 200 с. Цьвёрдая вокладка. ISBN 978-985-6800-32-3
out of stock
Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу перадае ўкраінскі характар.
out of stock
Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.
out of stock
Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў.
out of stock
Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці… Наклад кнігі цалкам прададзены .
out of stock
Усе жывёлы і ўсе людзі паміраюць, у гэтым няма ніякае навіны. Паміраюць у зямлі чарвячкі, паміраюць камарыкі і нават змеі. Кветка, вянучы, ператвараецца ў перагной. Трава робіцца сенам дзеля каровы. Так і людзі: яны старэюць і тады нават самі ўжо хочуць памерці — мо таму, што стаміліся, ці мо таму, што сумуюць па памерлых раней… Пасля лета заўжды выпадае снег, пасля жыцця заўсёды прыходзіць смерць. І ўсім страхам тады настае канец. Толькі мёртвых робіцца ўсё больш і больш.
out of stock
Ферда Мураш — бадай, адзін з самых улюбёных сярод чэшскіх дзяцей казачных персанажаў, вядомы таксама ў шмат якіх іншых краінах. Ондржэй Сэкара прыдумаў постаць кемлівага і майстравітага мурашкі Фердынанда яшчэ на пачатку 30-х гадоў ХХ ст., і неўзабаве гэты герой зрабіўся настолькі папулярным сярод дзятвы, што казачныя аповесці пра яго пачалі выходзіць з-пад пяра Сэкары адна за адной.
out of stock
У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, у якім кожны чалавек мусіць зрабіць цяжкі выбар. Таму што дабро хоць і мае сілу, але вызваліцца з пут зла і дамагчыся свабоды не так і лёгка.
out of stock
Кнігу беларускага пісьменніка Васіля Гігевіча склалі чатыры аповесці: “Карабель”, “Марсіянскае падарожжа”, “Палтэргейст”, “Страчанае шчасце”. У іх аўтар, выкарыстоўваючы своеасаблівыя мастацкія формы, даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце: паводзіны звычайнага чалавека, які па няволі апынуўся ў чужым грамадстве; магчымасці найноўшых тэхналогій стварыць штучны розум, каб устанавіць дыктат над людзьмі; рэакцыя зямлян на незвычайныя бытавыя праявы, якія выкліканы кантактамі з іншапланецянамі, і іншыя.
out of stock
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) увайшлі аповесці “Круглянскі мост” (1969) і “Сотнікаў” (1970).
out of stock
У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыцьцёвыя апавяданьні й дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай — самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.
out of stock
Галоўны герой казкі— вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. “Крыніца паноў Ельскіх” — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала” і “Падарожжа паштовай маркі”.













