Снежны чалавек
7.50 BYN
Size: 220x290 mm
Weight: 400 g
Purchase
out of stock
Description

Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай. — Мінск: Юніпак, 2013. — 26 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 1). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6802-56-3
Паводле Eva Susso, Benjamin Chaud. Snömannen. Rabén & Sjögren, 2012.
Кажуць, Снежны чалавек жыве ў Гімалаях. Але ўяві: што, калі ён жыве зусім побач у якой-небудзь пячоры? А што, калі ён жыве там не адзін? Макс і Уна каталіся на сноўбордзе і заблукалі. I як ты думаеш, каго яны сустрэлі?
Гэтая кніга будзе цікавая аднолькава і дзецям і дарослым — для вечаровага сямейнага прачытання. Стварылі яе Эва Суса — аўтарка некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый для дзяцей і падлеткаў, а таксама Бенджмэн Шо — адзін з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі.

Products You May Like
sale
Воляю стыхіі і лёсу Даротку заносіць далёка ад дому ў чароўную Краіну Оз. Але дзяўчынка не губляецца, знаходзіць верных сяброў і выпраўляецца па жоўтай брукаванай дарозе ў дзівосны Горад Смарагдаў да вялікага чараўніка Оза. На гэтым небяспечным шляху сяброў чакае шмат выпрабаванняў і прыгодаў. Але ці зможа магутны чараўнік выканаць ейнае запаветнае жаданне і вярнуць дзяўчынку дадому?
У кнігу старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэтэсай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы.
А ці можна маме заблытацца, а тату стаміцца? Мама заснула, не папрасаваўшы табе кашульку? Тата забыў, што ты любіш чупа-чупсы, і не любіш, калі ён не ў гуморы? Што паробіш, мамы і таты – таксама людзі! І маюць свае правы ;) Права не быць ідэальнымі, памыляцца і стамляцца. Быць самімі сабой.














