Гісторыя Расіі
23.00 BYN
Size: 200x145 mm
Weight: 630 g
Purchase
Description
Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці : нарысы / аўтары-уладальнікі Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2018. – 356 с. [іл.].
ISBN 978-985-23-0012-4.
Гісторыя Расіі нязменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзеныя вынікі даследаванняў як расійскіх гісторыкаў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выданне забяспечана грунтоўнай бібліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялікая колькасць ілюстрацый, частка якіх ніколі не публікавалася.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй.
ЗМЕСТ Паглядзець

Products You May Like
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палітыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй
Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.
Першы том збору твораў Аляксандра Цвікевіча змяшчае ў сабе гістарычныя і гісторыка-публіцыстычныя працы, у тым ліку «Заходнерусізм», «Адраджэнне Беларусі і Польшча», «Інстытут беларускае культуры», якія выйшлі пры жыцці аўтара асобнымі кнігамі, дзве брашуры, прысвечаныя гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, і шэраг артыкулаў на адпаведную тэматыку.
Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Раман Бяспалаў (Роман Беспалов), Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Таццяна Журжэнка (Tatiana Zhurzhenko), Джулі Фёдар (Julie Fedor), Сайман Льюіс (Simon Lewis), а. Юрый Мыцык (о. Юрій Мицик), Сяргей Палехаў (Сергей Полехов), Генадзь Сагановіч, Кірыл Сыцько, Томас Чэлкіс (Tomas Čelkis).