Лшоно Габоо Бійрушалайм
7.50 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 310 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-7007-17-2
Кніга Юркі Віцьбіча “Лшоно Габоо Бійрушалайм” — 19-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920—1930х гг. Выданне ёсць новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.
Артыкул пра аўтара ў ВІКІПЭДЫІ
Юрась Гарбінскі. ЮРКА ВІЦЬБІЧ (з кнігі "Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны.", Мінск-Мюнхен, 1999.).
ЗМЕСТ
Даваенны Віцьбіч. Лявон Юрэвіч
Аўтабіяграфія
Смерць Ірмы Лаймінг
Арцыбіскуп і смерд
Лшоно Габоо Бійрушалайм
“Узвышша”
Лісты да Антона Адамовіча
Не чарнілам, а крывёю
“Люблю я, разумееце, Віцебск”
З ліставання
Бібліяграфія твораў Юркі Віцьбіча. Укладальнікі Алена і Лявон Юрэвічы
Артыкул пра кнігу на сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Паглядзець цалкам
Products You May Like
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.