Мама Му прыбірае
25.50 BYN
Size: 230x290 mm
Weight: 425 g
Purchase
out of stock
Description
Мама Му прыбірае / Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч. — Мінск: Кандрусевіч Надзея, 2021. — 24 с.
ISBN 978-985-7277-02-5
Ці ўмеюць каровы збіраць кветкі ды праціраць пыл на падваконні? Што трэба зрабіць, каб не ўбачыць ніводнай пылінкі? Вашай увазе – вясновая прыборка ў кароўніку і крумкачовым гняздзе: з дапамогай ветрагону ды белай фарбы. Хто большы чысцёха? Хто хутчэйшы прыбіральнік? І хто мусіць прыбіраць за прыбіральнікам пасля прыборкі? Ва ўсялякім выпадку, не Крумкач. Не. Толькі не ён!
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
Мама Му падышла да акна.
— Глядзі, Крумкач, — сказала яна. — Ой, колькі тут пылу!
Мама Му мазнула хвастом па шкле.
— Паглядзі! Цяпер бачна вясну!
Потым яна змахнула пыл з падваконня і паставіла на яго шклянку з пралескамі.
— Ну вось, усё.
— Усё? — здзівіўся Крумкач і азірнуўся. — Што значыць “усё”?
— Я прыбрала, — патлумачыла Мама Му.
— Як прыбрала? А гэта, па-твойму, што?
(…)
— Як жа ты будзеш даставаць рэчы, якія ляжаць унізе?
— Дык я ўсё склаў на самым версе!
Крумкач паважна распрастаў крылы і задаволена азірнуўся.
— Мне вельмі спадабалася прыбіраць, — заявіў ён. — І ў мяне гэта вельмі добра атрымліваецца. Я магу прыбраць дзе заўгодна — за пяць хвілін!
— Праўда? — не паверыла Мама Му. — А як?
— Роўна праз пяць секунд ты не ўбачыш тут аніводнай пылінкі. Ты гатова?
— Му, так.
Крумкач пачаў лічыць:
— Раз! Два! Тры! Чатыры і… пяць! КЛІК.

Products You May Like
П’еса «Пабудзіць прынцэсу» — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
sale
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга — скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет.