Беларускі палкоўнік. Кніга 2
Description
Раман. Кніга 2. – Пазітыў-цэнтр, 2020. – 256 с. Цьвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7193-48-6
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Галоўны герой рамана пазбаўлены кніжнай зададзенасьці. Дзеяньні Канстанціна Паклонскага прадбачыць цяжка. “Беларускі палкоўнік” можа доўга прадумваць плян узяцьця маленькага гораду ці мястэчка, а можа, пад уплывам асабістых эмоцый, кінуцца з купкай адданых жаўнераў на бессэнсоўны штурм Магілёва…
(З водгуку Юрася Бачышчы на выхад першай кнігі рамана “Беларускі палкоўнік” . Літаратура і мастацтва, 1 жніўня 2018 г. )
У траўні 2019 г., па выніках чытацкага галасаваньня на kniha.of.by раман “Беларускі палкоўнік” быў абраны “Кнігай году 2018”.
Пра аўтара
Яўген Зубовіч нарадзіўся ў Чавусах на Магілёўшчыне ў 1984 г. Скончыў БДЭУ. Экскурсавод і гід-перакладчык. Аўтар краязнаўчых кніг пра Магілёўшчыну і паэтычнага зборніка “У небе сонца заходзіць самотна”. Жыве ў Мінску.

Recommended Products
out of stock
Гістарычны раман “Беларускі палкоўнік” раскрывае драматычную панараму падзеяў сярэдзіны XVII ст. на ўсходзе Беларусі. Малады магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі, былы ротмістар войска Вялікага Княства Літоўскага, атрымлівае ліст з Запароскай сечы, які зьмяняе ўсё яго жыцьцё. Гэта кніга пра вернасьць і здраду, любоў да Бога, каханьне да дзяўчыны і складаныя жыцьцёвыя выклікі з якімі сутыкаюцца героі твора.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Цяпер усё апублікаванае А. Бабарэкам пры жыцьці выглядае толькі надводнай часткай айсбэргу, бо большая частка таго, што стваралася пісьменьнікам, у друк ня трапіла. Шмат што засталося ў чарнавіках, накідах, плянах–схемах. Такім чынам, сёньня зьявілася магчымасьць адэкватнай ацэнкі творчасьці і асобы Адама Бабарэкі, а таксама літаратурнага працэсу 1920—30–х гг. увогуле.
Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.