Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага
11.00 BYN
Памер: 130x180 мм
Вага: 240 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаКнігазбор (выдавецтва)Фантастыка і фэнтэзіСэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Падсэрыя "Пункт адліку"Корф Стэфан

Апісаньне

Містычная аповесць у шасцідзесяці трох днях. —  Мінск : Кнігазбор, 2018. — 204 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; Пункт адліку).

ISBN 978-985-7207-48-0

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.

Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.

ФРАГМЕНТ АПОВЕСЦІ Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Місуна Алесь
Пра гэтую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё… Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.
Клінаў Артур
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .
Даўгяла Багдан
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.