Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды
16.00 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 415 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-7144-05-1
Кніга цалкам прададзеная.
Пераклад зроблены паводле выдання: Sven Nordqvist «Pettson får julbesök» Bokförlaget Opal AB, Stockholm, 1998.
Пэтсан і Фіндус хуценька прыбралі ў хаце перад Калядамі. Засталося толькі прынесці ялінку і прыгатаваць святочную ежу.
I тут здарылася тое, што не мусіла здарыцца.
Пэтсан падвярнуў нагу. Як жа яны дойдуць да крамы, як набудуць ежы, як прынясуць з лесу ялінку?
Напэўна, гэта будуць вельмі сумныя Каляды.
Хіба толькі здарыцца нешта такое, пра што ні Пэтсан, ні Фіндус не могуць нават і марыць.
Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.
Пра аўтара
Свэн Нурдквіст нарадзіўся ў 1946 годзе ў Гэльсінборзе (Швецыя) і цягам усяго жыцця маляваў. Працаваў архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам.
У 1983 годзе Свэн Нурдквіст перамог у конкурсе выдавецтва “Упал” на найлепшую праілюстраваную кнігу. У кнізе “Блінны торт” чытачы ўпершыню пазнаёміліся са старым, якога завуць Пэтсан, і ягоным коцікам Фіндусам, якія пазней сталі героямі цэлай серыі.
Малюнкі Свэна Нурдквіста адначасова насычаныя колерам і дэталямі, на кожным — адбываецца шмат цікавага.
Кнігі Свэна Нурдквіста спадабаюцца дзецям і дарослым ад 3 да 99 гадоў.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Вясёлая і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як на нашых сталах зʼяўляецца смачнае пячэнне.
А ці можна маме заблытацца, а тату стаміцца? Мама заснула, не папрасаваўшы табе кашульку? Тата забыў, што ты любіш чупа-чупсы, і не любіш, калі ён не ў гуморы? Што паробіш, мамы і таты – таксама людзі! І маюць свае правы ;) Права не быць ідэальнымі, памыляцца і стамляцца. Быць самімі сабой.
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.