Горад Мілаград
6.70 BYN
Памер: 120x190 мм
Вага: 235 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Кніга вершаў. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 188 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 76).ISBN 978-985-7144-32-7.
Вершы з гэтай кнігі Людкі Сільновай прысвечаныя ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легендаў, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная “тэхніка дэтэктыўнага пісьма”...
Кніга прызначаная сучаснаму, найперш гарадскому, чытачу з добрай адукацыяй і жаданнем прыстасавацца да хуткаплыннага жыцця ў мега-гарадах будучыні.
ЗМЕСТ Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Дзмітро Паўлычка (1929–2023) – украінскі паэт, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Украіны, першы кіраўнік Таварыства ўкраінскай мовы, лаўрэат Шаўчэнкаўскай і шматлікіх міжнародных прэмій, Герой Украіны. Перакладчык беларускай паэзіі (твораў Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна ды іншых).
Гэта чацьвертая кніга вершаў паэта Ігара Кулікова. У ёй зьмяшчаюцца вершы, напісаныя ў 2015-2017 гадох, а таксама пераклады з Рыґведы, Фрыдрыха Гёльдэрліна й Джакама Леапардзі. Усе яны так ці іначай перагукаюцца з асноўным зьместам кнігі, і аўтар адчуваў патрэбу ня толькі перастварыць іх у беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.
Ян Секунд з Гаагі (прозвішча пры нараджэнні: Эверартс; 1511–1536) – новалацінскі паэт эпохі Адраджэння, жыццё якога было звязана з Галандыяй, Фландрыяй і Іспаніяй. Найбольш вядомы сваёй любоўнай лірыкай, натхнёнай яго ўласнымі пачуццямі да зямлячкі Юліі і іспанкі Неэры. Сапраўды сусветную славу ён здабыў цыклам «Пацалункі», перакладзеным на шматлікія мовы.














