Снежны чалавек у Мінску
Апісаньне

ISBN 978-985-7144-71-6.
Беларускія дзеткі ўжо знаёмыя са Снежным чалавекам, а гэтым разам ён завітаў да іх у Мінск! У кнізе вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і нават ля плошчы Перамогі, у цэнтры беларускай сталіцы, можна сустрэць сапраўднага Снежнага чалавека!
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
…На рацэ Свіслач стаіць стольны горад Мінск з прыгожымі храмамі, паркамі ды ўніверсітэтамі. Жывуць там мільёны два чалавек, якія ездзяць на аўтобусах, у метро ці шпацыруюць па ходніках. Калі падысці да некага з іх — хто не вельмі спяшаецца — і ветліва папрасіць расказаць пра якую важную падзею, што здарылася калі-небудзь у горадзе, то, магчыма, у адказ можна будзе пачуць гісторыю пра Снежнага чалавека на плошчы Перамогі.
Да той самай ночы, калі сапраўдны жывы Снежны чалавек прайшоў па праспекце Незалежнасці, мінчукі лічылі яго казкай. Дый сам Снежны чалавек недаверліва пачухаў бы патыліцу, калі б хто яму сказаў, што ён некалі пакіне свой улюбёны лес і апынецца у месцы, пра якое ніколі не чуў, — у горадзе Мінску…

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека?
Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.
Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.
У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца беларускі каляндар.