Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Птушка ўва мне ляціць, куды захоча
29.00 BYN
Памер: 170x210 мм
Вага: 540 г

Purchase


ПрозаЛітаратура для дзяцейПеракладыЛяўрэаты літаратурных прэміяўKoska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)Лундберг Сара

Апісаньне

Птушка ўва мне ляціць, куды захоча / Сара Лундберг; пераклад з шведскай Надзі Кандрусевіч; ілюстрацыі Сары Лундберг. – Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2019.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90452-6-4

Пераклад зроблены паводле выдання:
Sara Lundberg “Fågeln i mig flyger vart den vill”
Bokförlaget Mirando
Stockholm, 2017.

Кнігу шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі.

Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.


ПРА КНІГУ

Што рабіць, калі здаецца немагчымым жыць так, як чакаюць ад цябе іншыя? Што рабіць, калі адзіны, хто разумее цябе, памірае? Калі ты знаходзішся між дзяцінствам і дарослым жыццём, калі не можаш апісаць свае жаданні словамі?

Напачатку 1900-х у вёсцы Хамердаль у Швецыі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Бэртай. Больш за ўсё на свеце яна любіла маляваць і марыла стаць мастачкай.

Але ў той час атрымаць мастацкую адукацыю было надзвычай складана. Асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і.

Бэрта мусіла дапамагаць па гаспадарцы, калі яе маці захварэла на сухоты. Але што рабіць з марамі і жаданнямі? Ці спраўдзяцца яны?

Кніга Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” – гісторыя, натхнёная жыццём, працай, лістамі і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

 

 

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Брамі Элізабэт, Біён-Спаннёль Эстэль
Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.
Шэін Аляксей
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.