Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Сарматыя
22.50 BYN
Памер: 125x200 мм
Вага: 140 г

Purchase


Выдавец Логвінаў ІгарПаэзіяЛяўрэаты літаратурных прэміяўЛітаратурныя прэмііМартысевіч Марыя

Апісаньне

Сарматыя: паэма / Марыя Мартысевіч ; 2-е выданне. — Вільня : Логвінаў, 2023. — 82 с.
Марыя Мартысевіч / Maryja Martysievič
ISBN 978-609-492-025-7

28 траўня 2019 году кніга атрымала прэмію "Кніга году" за 2018 год.

10 верасьня 2019 году кніга атрымала прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2019 год.

У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя каханьня, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э. Праз тузін стагодзьдзяў ад іх пачала весьці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгульле гэтага “старога добрага шляхецкага сарматызму” ў Беларусі XXI стагодзьдзя.

Другое выданьне паэмы, якая сьпярша публікавалася ў фэйсбуку, здабыла прыхільнасьць чытачоў, а пасьля сабрала за тры дні краўдфандынгу сродкі на выданьне асобнай кнігай, атрымала дзьве літаратурныя прэміі ў Беларусі, была выдадзеная ў Аўстрыі, Расіі й Польшчы ды йснуе ў выглядзе саўнддрамы SarmaTY/JA і аднайменнага музычнага альбому 2022 году Паліны Дабравольскай (Čornabrova).

Кніга перавыдадзеная ў выглядзе клепсыдры: з аднаго боку можна прачытаць кірылічны тэкст, а з другога боку адкрываецца “Сарматыя” лацінкай.


ФРАГМЕНТ З ПАЭМЫ Разгарнуць

Маніфэст «сарматкі»
Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Сапач Тацяна
Раннія вершы Тацяны Сапач даюць уяўленне пра самы пачатак творчасці аўтаркі “Восені”, вершы якой завяршаюць сабою залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі.
Аксак Валянціна
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.
Шакель Ганна
“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.