Чаропка Вітаўт
Няма на складзе
Юры Радзівіл на мянушку Геркулес (1480—1541) паклаў пачатак родавай традыцыі правадырства войскам Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. З 1530 да 1541 г. ён быў вялікім гетманам літоўскім. Яго сын Мікалай на мянушку Руды (1512—1584) і ўнук Крыштоф Пярун (1547—1603) узначальвалі войска ВКЛ з 1553 да 1603 г. Гэтыя таленавітыя правадыры дамагліся шмат якіх бліскучых перамог над ворагамі нашай старажытнай дзяржавы.
Няма на складзе
Кніга апавядае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях. У цэнтры ўвагі палітычныя і вайсковыя дзеячы беларускай мінуўшчыны: Міхайла Глінскі, Канстанцін Астрожскі, Мікалай Радзівіл Руды, Леў Сапега, Ян Хадкевіч, Януш Радзівіл, Павел Сапега ды іншыя.