Навуковая літаратура
Кніга амерыканскага даследчыка Майкла Урбана прысвечаная палітычнаму развіццю Беларусі ў 1960—1980-х гадах. На аснове шырокага фактычнага матэрыялу аўтар апісвае складаныя ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі беларускай савецкай эліты, а таксама паказвае вынікі і наступствы палітычнай барацьбы для развіцця БССР ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі і урбанізацыі.
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтарка разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.
Вацлаў Ластоўскі — адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца для Беларусі права заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці ды каштоўнасці як навуковае і прэзентацыйнае выданне, якое больш за 85 гадоў чакала свайго перавыдання.
У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.
У кнізе разглядаецца генеалогія адной з найбольш уплывовых ідэалагічных плыняў Новага часу: кансерватызму.
Гэтая кніга – рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Шарль-Піліп быў прадстаўніком вядомага дваранскага роду, які пасля Рэвалюцыі 1789 г. імкнуўся знайсці сабе месца ў новых умовах і працягваў служыць Францыі. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які адбываецца на беларускіх землях.
Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.
Тэма нумару: Каліноўскі. Вяртанне. Аўтары нумару: Сяргей Егарэйчанка, Мікола Бугай, Аляксандр Пашкевіч, Паўліна Скурко, Алесь Белы, Таццяна Барысік, Антон Рудак, Аляксей Бацюкоў, Ганна Севярынец, Андрэй Вашкевіч, Кацярына Скарэйчык, Станіслаў Рудовіч, Філіп Какоша, Алесь Кудрыцкі ды іншыя.
У кнізе беларускага даследніка Віталя Галубовіча разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі полацкай шляхты падчас кіравання ў Рэчы Паспалітай трох каралёў з дынастыі Ваза (канец XVI — сярэдзіна XVII ст.). Аўтар на падставе шырокага кола гістарычных крыніц, многія з якіх выкарыстоўваліся ўпершыню, паказвае на прыкладзе полацкага рэгіёна асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця лакальнай шляхецкай супольнасці, якая была неад’емнай часткай палітычнага народу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
У кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага нацыянальнага руху першай трэці XX ст.
У калектыўнай манаграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўлена скрозь прызму лакальнай гісторыі. Разглядаюцца падзеі, асобы, адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР ў Вільні, Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Слуцка-Капыльскім рэгіёне.
Няма на складзе
У манаграфіі комплексна аналізуецца развіццё, арганізацыйныя структуры і ідэалогія нацыянальнага руху на пачатку XX ст. У цэнтры ўвагі знаходзіцца газета “Наша ніва”, якая выходзіла ў Вільні ў 1906—1915 гг.
Няма на складзе
У кнізе змяшчаюцца публіцыстычныя і навуковыя творы Язэпа Лёсіка за 1921—1930 гг.
Няма на складзе
Тэма нумару: Гарадзенскі міленіум. Асноўнай тэмай гэтага нумару “ARCHE” стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і іншае.
Няма на складзе
Тэма нумару: Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый . Восьмага верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародзіцы, наводдаль ад сталіц і магутных крэпасцей, там, дзе рэчка Крапіўна ўпадае ў Дняпро, разгарэўся бой. Летапісцы назвалі яго вялікай бітвай і адзначылі, што войскі вялікага князя маскоўскага Васілія III пацярпелі паражэнне ад значна меншай арміі вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Арміяй Жыгімонта камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Дарма што ў той час беларуская зямля зведала мноства падобных баталій, менавіта бітва пад Оршай заняла адмысловае месца ў гісторыі.
Няма на складзе
Тэма нумару: Заходняя беларусь. Міжваенны перыяд. Ён цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.
Няма на складзе
Тэма нумару: Гістарыяграфія 1920-х гадоў: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 1. Мова і нацыя . Да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануецца панарама гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысьвечаная наступнаму, асобнаму пэрыяду мадэрнай эпохі — нашаму “доўгаму ХІХ стагодзьдзю”.
Няма на складзе
У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя”.