Папуры, выдавецтва
У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў – пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікаў, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
зьніжка
Акадэмія доктара Клякса – гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару “А”. Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.
Выданне змяшчае, бадай, самую лірычную аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якая яшчэ раз даказвае, што нават у самых страшных абставінах у жыцці чалавека застаецца месца для найпяшчотнага пачуцця кахання.
У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачага чаю. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! І ён марыць стаць Велікодным Дзедам, калі вырасце. Але ягоны бацька не можа з гэтым змірыцца. Дзед Мароз вельмі шануе сямейныя традыцыі…
Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі збіваецца ў буру з дарогі і трапляе ў родавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя з роду. Яна расказвае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты за здраду яе продка Рамана Старога, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне, яна чакае неўзабаве смерці, з якой згасне і род Яноўскіх. Яна расказвае пра зданяў, прадвеснікаў яе гібелі — Дзікае паляванне, Малога чалавека і Блакітную жанчыну.
У мястэчку каля рэчкі. На вузенькай вулачцы. У доме з дворыкам, зарослым калючым павойнікам з фіялетавымі кветкамі. Жыве дзяўчынка, што не мае мамы. І таты таксама. І братоў, і сястрычак. Жыве яна там са сваёй бабуляй, сляпой на правае вока, з трыма катамі, сямю пацукамі, куніцай і качканосам...
Унікальная развівальная кніжка з рухомымі элементамі, якая заахвоцяць дзіця да заняткаў.
Аднойчы раніцай Вавёрка атрымлівае вельмі важны ліст і мусіць як мага хутчэй дабрацца ў патрэбнае месца... Кніга для тых, хто рушыў у дарогу, каб прыбыць у ідэальны момант.
Мінск - горад шумны, заняты і дзелавіты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва. Малады маг-абярэжнік Максім з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным. Вы ніколі не бачылі русалак на набярэжнай? Значыць, абярэжнік спраўляецца са сваёй задачай. Але спакойныя часы не вечныя: пасля стагоддзяў зацішша ў мінскіх водах Свіслачы прачынаецца старадаўняе зло. І менавіта малады абярэжнік аказваецца тым адзіным, хто здольны спыніць смяротную пагрозу. Але на што ён гатовы пайсці, каб выратаваць горад, які гучыць у яго сэрцы? Ці гатовы ён рызыкнуць сяброўствам? Магіяй? А можа, і самім сабой?
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з'явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае «тук-тук»... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
Гэта першы па часе напісання раман Уладзіміра Караткевіча Ён быў надрукаваны асобнай кнігай толькі ў 1982 годзе пад назвай „Нельга забыць“. Пралог пад назвай „Паром на бурнай рацэ“ выходзіў як асобнае апавяданне. У раман уключаны вершы і паэмы, напісаныя галоўным героем Андрэем Грынкевічам, якія друкаваліся ў зборніках Караткевіча як самастойныя творы.
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле "Напракудзіле". У яе ёсць конь і малпачка Спадар Нільсан. А яшчэ чамадан, набіты залатымі манетамі. Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання. А вось Томі і Аніка ходзяць у школу, аж пакуль не пачынаюць хварэць. Але выратаванне прыйшло: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на востраў Барабабох, дзе ён зрабіўся магутным конунгам...
Змрочны пачатак саракавых. Стоячы ўначы на лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю ўцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе...
Кранальныя, поўныя пяшчоты гісторыі здзівяць маленькіх чытачоў і напоўняць іх сны чароўнасцю Калядаў. У гэтым зборніку вы знойдзеце шмат-шмат цудоўных калядных апавяданняў для дзяцей. Фармат ідэальна падыходзіць для чытання нанач, а прыгожыя ілюстрацыі ўсцешаць малых і дарослых.
«Маленькі прынц» — філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзеная больш чым на 250 моваў і выдадзеная мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.
Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. «Я ўсё маю, і нават зашмат, — сказала яна. — Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць... Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою». Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці? Адкрывайце кнігу і выпраўляйцеся на пошукі разам з трайнятамі!
Гэты настольны адрыўны каляндар на беларускай мове падорыць вам 365 дзівосных дзён у 2026 годзе. У кожнай пары года — свой колер, таму зрэз выглядае яркім і незвычайным.
Народныя святы, юбілейныя даты, дні нараджэння і цытаты вядомых беларусаў, хуткамоўкі, шмат беларускай і сусветнай літаратуры — і ўсё гэта «Мой каштоўны 2026». Яркае эстэтычнае афармленне і дыхтоўная скрыначка робяць каляндар выдатным падарункам сябрам, сваякам і, натуральна, сабе любімым ;-)
Гісторыя Першай сусветнай вайны расказваецца з пункту гледжання простага салдата: дзевятнаццацігадовы Паўль Боймер прыходзіць на фронт наіўным дабравольцам, які толькі што скончыў школу. Але ягоны пачатковы энтузіязм і захапленне вайной як цікавай прыгодай знікаюць пасля сутыкнення з брутальнасцю бойні і бессэнсоўнасцю смерцяў ягоных таварышаў. Эрых Марыя Рэмарк раптоўна стаў вядомым у 1929 годзе дзякуючы сваёй праўдзе аб вайне.
«Пакахай мяне, салдацік» — пранізлівая аповесць пра каханне, якое — франтавік Быкаў ведаў гэта як ніхто іншы — не прызнае перапынкаў на вайну.













