Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Казкі

Наліва Андрэй
Кніжка «Адважныя вандроўнікі» — гэта падарожжа ў чароўны свет лясных жывёл, якія сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.
зьніжка
Бжэхва Ян
Акадэмія доктара Клякса – гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару “А”. Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.
Клінг Марк-Увэ, Хен Астрыд
У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачага чаю. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! І ён марыць стаць Велікодным Дзедам, калі вырасце. Але ягоны бацька не можа з гэтым змірыцца. Дзед Мароз вельмі шануе сямейныя традыцыі…
Ротбёль Грэтэ
Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу зʼяўляецца новы сябар – цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах...
Дзед Янкель
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.
Франку Бландзіна
У мястэчку каля рэчкі. На вузенькай вулачцы. У доме з дворыкам, зарослым калючым павойнікам з фіялетавымі кветкамі. Жыве дзяўчынка, што не мае мамы. І таты таксама. І братоў, і сястрычак. Жыве яна там са сваёй бабуляй, сляпой на правае вока, з трыма катамі, сямю пацукамі, куніцай і качканосам...
Бураўкін Генадзь
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936–2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.
Ізэрн Сюзана, Сама Марка
Аднойчы раніцай Вавёрка атрымлівае вельмі важны ліст і мусіць як мага хутчэй дабрацца ў патрэбнае месца... Кніга для тых, хто рушыў у дарогу, каб прыбыць у ідэальны момант.
Масла Алена
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
Бранцэвіч Эдзіта
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.
Ясмінска Надзея
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з'явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае «тук-тук»... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Эдыт Нэсбіт, Кенэта Грэхэма, Лэслі Поўлза Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
зьніжка
Тапеліюс Сакрыс
Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле "Напракудзіле". У яе ёсць конь і малпачка Спадар Нільсан. А яшчэ чамадан, набіты залатымі манетамі. Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання. А вось Томі і Аніка ходзяць у школу, аж пакуль не пачынаюць хварэць. Але выратаванне прыйшло: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на востраў Барабабох, дзе ён зрабіўся магутным конунгам...
Кранальныя, поўныя пяшчоты гісторыі здзівяць маленькіх чытачоў і напоўняць іх сны чароўнасцю Калядаў. У гэтым зборніку вы знойдзеце шмат-шмат цудоўных калядных апавяданняў для дзяцей. Фармат ідэальна падыходзіць для чытання нанач, а прыгожыя ілюстрацыі ўсцешаць малых і дарослых.
Сент-Экзюпэры Антуан дэ
«Маленькі прынц» — філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзеная больш чым на 250 моваў і выдадзеная мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.
Ясмінска Надзея
Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. «Я ўсё маю, і нават зашмат, — сказала яна. — Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць... Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою». Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці? Адкрывайце кнігу і выпраўляйцеся на пошукі разам з трайнятамі!
У кнізе сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы XIX ст. Яны ўвабралі ў сябе ўсё, што складае культуру бразільскага народу: і відавоч ны моцны еўрапейскі ўплыў, і любоў да прыроды, уласцівую карэннаму насельніцтву, і музычны, жвавы і вясёлы подых Афрыкі. Героі гэтых казак мурашы і пеўні, прынцэсы і малпы, зласлівы ягуар і хітры мурын. Яны хітруюць і чаруюць, перамагаюць і плачуць альбо ўпрост разбягаюцца абы-куды, а нам, чытачам, з таго пацеха і навука.
Шталенкова Ксенія
П’еса «Пабудзіць прынцэсу» — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Федарэнка Андрэй
«Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі развівае творчае мысленне, выхоўвае любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму.