Гісторыя
Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.
Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе… Адам Станкевіч — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.
Тэма гэтага нумару: Балахоўцы: Палескі паход (лістапад 1920). Аўтары нумару: Бабетэ Квінкэрт, Уладзімір Ляхоўскі, Павел Алейнікаў, Міхаіл Яраслаўцаў, Томаш Кемпа.
зьніжка
У кнізе разглядаецца гісторыя фармавання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI—XVIII стст. Апісваецца роля артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртаецца ўвага на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвацца лёс нясвіжскіх гарматаў у XIX—XX стст.
Кніга працягвае распачатую Сяргеем Шупам у 1998 г. серыю "Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі". Аснову першага тому серыі склалі дакументы з Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва. У другім томе будуць надрукаваны дакументы па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.
“Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц” — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.
Кніга амерыканскага даследчыка Майкла Урбана прысвечаная палітычнаму развіццю Беларусі ў 1960—1980-х гадах. На аснове шырокага фактычнага матэрыялу аўтар апісвае складаныя ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі беларускай савецкай эліты, а таксама паказвае вынікі і наступствы палітычнай барацьбы для развіцця БССР ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі і урбанізацыі.
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтарка разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам. На кітайскай мове.
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам.
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам. На ангельскай и рускай мовах.
Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.
"Відымусы" нью-ёрскага архівіста Лявона Юрэвіча, паводле словаў Ганны Кісліцынай, уяўляюць з сябе новы жанр для беларускай літаратуры і літаратуразнаўства, хоць і называюцца старым словам у значэнні "копіі, выпіскі". Кніга складаецца з невялікіх выпісаў-цытатаў з апублікаваных і неапублікаваных дакументаў, часам з аўтарскімі каментарамі. Запісы прысвечаныя літаратуры, гісторыі, штодзённасці, як эміграцыйнай, гэтак і метрапольнай беларускай.
Імя Вінцэнта Гадлеўскага добра вядома ўсім, хто цікавіцца беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам першай паловы ХХ ст. Гэты чалавек быў не толькі адным з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — самай уплывовай незалежніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі міжваеннай эпохі, але і на ўласным прыкладзе паказваў жыхарам вёсак і мястэчак іх права ўжываць у касцёле родную мову.
Кніга ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці.
Кніга прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці.
Кнігу рэпарцёра, празаіка, перакладчыка Войцеха Пэсткі, якая была адзначана агульнапольскай літаратурнай прэміяй імя Баляслава Пруса, Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Рыгора Скаварады (Украіна), Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Мікалая Гогаля (Украіна). У зборніку выкладзены нявыдуманыя гісторыі людзей, якія наўрад ці маглі стаць вядомымі ў эпоху СССР. Але час пакрысе здымае заслону таямнічасці і сакрэтнасці.