Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

...І цуды, і страхі
45.00 BYN
Памер: 120x170 мм
Вага: 340 г

Purchase


ГісторыяЭсэістыкаБабкова ВольгаВыдавец Цымбераў РаманВялікае Княства ЛітоўскаеСэрыя "Кляйноты"

Апісаньне

Вольга Бабкова / Volha Babkova...І цуды, і страхі : эсэ, спроба рэканструкцыі / Вольга Бабкова. – 2-е выданне, дапоўненае. – Мінск : выдавец Цымбераў Р. М., 2024. – 216 с. : іл. – (Кляйноты).

ISBN 978-985-7303-80-9

Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым. У другое, дапоўненае выданне кнігі дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя бшчолы», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». Чацвёрты тэкст – «Чатыры Адамы» – нібы «выпадае» храналагічна, але шчыльна звязаны з архіўнымі росшукамі і нашай гісторыяй.

Выданне другое, першае выйшла ў серыі «Галерэя Б» у 2010 г.

ЗМЕСТ Паглядзець

Алесь Смалянчук. Залатая бшчала Вольгі Бабковай (фрагмент) Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кіпель Зора
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).