Каханне паэзія / Поль Элюар ; пераклад з французскай Веры Бакстэр. – Мінск : Выдавецтва Logvino Literatūros namai, 2024. – 122 с. ISBN 978-609-492-029-5
Пераклад зроблены паводле выдання: Paul Éluard, Capitale de la douleur, suivi de L'amour la poésie, Paris : Gallimard, 1976.
Народжаны адначасова з натхнення традыцыяй і непахіснай адданасці абнаўленню паэтычнай мовы, зборнік «Каханне паэзія» ёсць руплівай спробай Элюара асучасніць каханне праз спалучэнне шчырасці інтанацыі з простай, але ўражальнай вобразнасцю... (Вера Бакстэр)
Спачатку I. На поўны голас II. Яе вочы вежы святла III. Усёмагутныя прадстаўнікі жадання IV. Я сказаў табе гэта для хмар V. Хутчэй пацалунак VI. Толькі ты і чуваць травы смеху твайго VII. Зямля блакітная як апельсін VIII. Ты каханнем змагла мае жарсці паняць IX. Дзе жыццё сузірае сябе ўсё затоплена X. Такая спакойная скура шэрая згаслая апаленая XI. Яна не ўмее ставіць пасткі XII. Пагрозлівая мана цяжкія і коўзкія выкруты XIII. Каханая з усмешкай таямнічай XIV. Сон пераняў твой абрыс XV. Яна туліцца да мяне XVI. Вусны ахвочыя да фарбаў XVII. Адзін мой дотык XVIII. Яна з калыскі плоці дрыготкі выпас XIX. Вятрыска ў скокі XX. Золкам я кахаю цябе цэлая ноч у маіх жылах XXI. Нашы вочы люструюць святло XXII. Ілбом да шыбы як робяць дазорцы тугі XXIII. Шлях цішыні XXIV. Яна будзённа XXV. Я сябе адлучыў ад цябе XXVI. Я заплюшчыў вочы каб больш нічога не бачыць XXVII. Груганы б'юцца ў трызненні XXVIII. Каханая ў чырвані XXIX. Бо мусіла з'явіцца аблічча
Другая прырода I. Юнацтва пасці ніц нянавісць пасці ніц II. Усе беспрычынныя слёзы III. Самота адсутнасць IV. Направа я гляджу ў найпрыгажэйшыя вочы V. У гонар ўсіх нямых невідушчых глухіх VI. Сашчэплена жыццё з узведзеным курком VII. Ноч апяваць у няведанні VIII. Белыя цені IX. Вочы спаленыя на вогнішчы X. Птушкі лятаюць цяпер махаючы ўласнымі ценямі XI. На вялікіх разлівах сонца XII. Б'ючы ў набат выпадковасцей XIII. Каб бачыць як растуць падозранні магіл XIV. Цьмяная пастка сорамаў XV. Знясілены танцор у закутках XVI. Ні злачынства свінцом XVIIІ. Сіметрычная годнасць жыццё па заслугах XVIII. Смутак каменных плынь XIX. Нявольнікам карціць смяяцца XX. Яны больш не жывяць святло XXI. Бясшумная навала падвоеная жальбамі XXII. Золак сонца ўзышло над разорамі хваль
Нібыта вобраз I. Я хаваю цьмяныя скарбы II. Прысутнасць лаванды па-над ложкамі хворых III. Суквецці сокаў пажар асядланы ветрам IV. Даспехі са здабычы чорны праменны водар V. Брама ясная VI. Філін крумкач каршун VII. Куды вы хаваеце дзюбу сам VIII. Вы дома ў мяне. Я дома ў сябе IX. Паўстанне снегу X. З'еш свой голад увайдзі ў яйка XI. Адбіткі карані ў спакойнай вадзе XII. Завулак дзе зрок збівае са шляху думкі XIII. Я выходжу з пячор трывогі XIV. На прыступ садоў
Забарона ведаць I. Я прысутнічаю не тут II. Прыгоды на грудзях суперніка свайго III. Змацаваныя з прагай скорасці IV. Ноч заўсёды калі я сплю V. Валацугі сільнейшыя за карлікаў звычайных VI. Ноч даверлівыя вочы нішчаць VII. Што за відовішча што за слаўнае відовішча VIII. Няпэўнасць і бязлад скарыцца праз сябе
Забарона ведаць I. Бязмежны прыстанак зніклыя далягляды II. З першым выбліскам твае рукі зразумелі III. Жывая да бясконцасці IV. Надзеі безнадзеі зніштожаныя V. Усё што кажу табе не змяняе мяне VI. Мая памяць тасуе карты VII. Укрывальніца рэчаіснасці VIII. Ты адказваеш ты спыняеш IX. Я дазволіў сабе зашмат Каментар
„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія – гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш з'яўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзіны, важны верш – твой верш. Верш, які будзе ўсплываць у тваіх думках у розных неспадзяваных хвілінах і месцах. Верш – мантра, малітва, замова. Замова, мова, слова. Маўчанне – ці ж не самае таемнае і характэрнае для сакрум і прафанум ейнага жыццёва лёсу?
Дэбютны зборнік вершаў Магдалены Лаеўскай «Цыбульныя косы» — беларускамоўная быццёвая споведзь этнічнай полькі, дзе на шэраг экзістэнцыйных пытанняў дадзены прачулыя паэтычныя адказы.
Першы зборнік Ганны Галавіной, у які ўвашлi паэма “Атлантыда” i вершы розных гадоў. Асноўнымі тэмамi твораў з’яўляюцца каханне ў яго шматгранных праяўленнях, а таксама ўсведамленне чалавекам свайго месца на Зямлі ў нацыянальным і глабальным кантэксце. Вершы таксама дапамагалі аўтару ў сціслай форме адлюстраваць і закансерваваць пачуцці, зразумелыя для многіх, але такія нечаканыя ў кожным асобным выпадку.