Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Пераклады Васіля Сёмухі

Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль фон
Нямецкія землі часоў Трыццацігадовай вайны – гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622–1676), чый раман «Авантурнік Сімпліцысімус» упершыню выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам еўрапейскага літаратурнага барока. Пераклад рамана ў яго першай версіі на беларускую мову, выкананы ў ся­рэ­дзіне 1990-х гг. Васілём Сёмухам, справядліва лічыцца адным з найлепшых здабыткаў нацыянальнай школы мастацкага перакладу.
Брэхт Бертальт
Бертальт Брэхт (1898-1956) – нямецкі драматург і паэт, стваральнік «эпічнага тэатра», чалавек, які ўсё сваё жыццё мусіў рабіць выбар паміж рознымі таталітарнымі ідэалогіямі і, як мог, супрацьстаяў кожнай з іх. Драма «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» (1941) не толькі паказвае тэхналогію заваявання ўлады гітлераўскім і да яго падобнымі рэжымамі, але і ставіць вечнае пытанне: ці можа палітыка наогул быць маральнай?
Няма на складзе
Кананічныя кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету ў беларускім перакладзе / Пераклад Васіля Сёмухі. — Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. — 1536 с.
Няма на складзе
Ман Клаўс
Раман "Мэфіста" (1936) — адзін з асноўных твораў Клаўса Мана (1906—1949), пісьменніка і журналіста, сына славутага Томаса Мана.
Няма на складзе
"Найвышэйшая песня Саламонава" – адна з частак Бібліі. У ёй распавядаецца пра каханне, апяваецца трапяткое пачуццё, якое натхняе людзей, робіць іх мужнымі і высакароднымі.Беларускі пераклад Васіль Сёмуха. Народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч стварыў адметную гісторыю кахання ў малюнках.
Няма на складзе
Гесэ Герман
Раман “Стэравы воўк” — адзін з найбольш вядомых твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ (1877—1962).