Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Пераклады Алены Казловай

Ліндгрэн Астрыд
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле «Напракудзіле». У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка. Яны такія шчаслівыя, што побач пасялілася незвычайная дзяўчынка з валасамі колеру морквы! Бо Піпі размешвае цеста для бліноў пасудным ёршыкам, спіць нагамі на падушцы, дае адпор паліцэйскім, якія прыйшлі забраць яе ў дзіцячы дом, і перамагае непераможнага Дужага Адольфа.
Ліндгрэн Астрыд
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле «Напракудзіле». У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. Томі і Аніка вельмі любяць бавіць час са сваёй сяброўкай і вельмі рады, што яна нарэшце пачала хадзіць у школу (праўда, зусім крыху). Піпі ладзіць пікнікі і караблекрушэнні, купляе васямнаццаць кілаграм цукерак, уціхамірвае ўдава і нарэшце сустракаецца са сваім татам, які і праўда аказаўся ціхаакіянскім каралём.
Ліндгрэн Астрыд
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле "Напракудзіле". У яе ёсць конь і малпачка Спадар Нільсан. А яшчэ чамадан, набіты залатымі манетамі. Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання. А вось Томі і Аніка ходзяць у школу, аж пакуль не пачынаюць хварэць. Але выратаванне прыйшло: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на востраў Барабабох, дзе ён зрабіўся магутным конунгам...
Няма на складзе
Дойл Артур Конан
“Нататкі пра Шэрлака Холмса” — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля “Прыгодаў Шэрлака Холмса”. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе “Нататкі” мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне “Апошняя справа Холмса”. Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.  Наклад кнігі цалкам прададзены .