Неўпрыкмет
Апісаньне
Неўпрыкмет / Алесь Камоцкі. — Мінск, «Прынтбук», 2025. — 128 с.ISBN 978-985-7324-85-9
Кніга паэзіі беларускага барда Алеся Камоцкага.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі.
ВЕРШ З КНІГІ
***
Мы у досвітках першых спатканняў
Будзем марамі снедаць у снах
І салодкім матывам чакання
Распачнём песню новага дня.
І узнімемся ў неба высока,
Свае сэрцы ад зор запаліць.
Спраўна спляжым аб глебу самоту,
Каб адчуць, як душа не баліць.
Каб знайсці ахінуты туманам,
Поўны жарсці асенні букет,
Каб часова паверыць падманам,
А пасля зразумець гэты свет.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.
Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска (1891–1945) – польская паэтка, звязаная з колам скамандрытаў, яскравая прадстаўніца міжваеннага дзесяцігоддзя. У яе вершах, іранічных, пачуццёвых і афарыстычных, увасоблены дух часу – вера ў прагрэс, цікавасць да навукі і табуяванай на той час тэмы жаночай цялеснасці, з якой паэтка абыходзілася скандальным, на думку тагачасных крытыкаў, чынам. У пазнейшай творчасці звярталася да асэнсавання Другой сусветнай вайны.
У гэтай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.














