Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Тэхналогія (выдавецтва)

Франкль Віктар
Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць “так” свайму жыццю.
Санько Зьміцер
Рыхтуючы гэтую кніжку, аўтар меў на мэце паказаць хараство, адметнасць і багацце роднай мовы ў галіне выслоўяў.
Кардубан Юлія
Перакладны англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў выдаецца ўпершыню. Яго корпус складаюць каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў сучаснай англійскай мовы, якія суправаджаюцца расшыфроўкай, і іх беларускія эквіваленты.
Саламевіч Янка
Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX стагоддзя. Ён абымае ўсе публікацыі на беларускай мове, у тым ліку нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.
Барт Эліяш
Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракавінкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для жыцця мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах.
Чукоўскі Карней
Усім вядомы славуты класічны твор. Культавая вершаваная казка “Айболит” упершыню выдаецца на беларускай мове! Нашага Айбаліта завуць Будзь-Здароў (і гэта, адзначаюць чытачы, гучыць нашмат аптымістычней). Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзеныя дасканала.
Калбаска Аляксандр
Гэтая кніга не зусім звычайная. Гэта пачатак вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.
Ярмоленка Валер
У кнізе апавядаецца пра жыццё і справы падарожніка Мікалая Пржавальскага (1839–1888) – першага даследніка Цэнтральнай Азіі, імя якога залатымі літарамі ўпісанае ў гісторыю вялікіх геаграфічных адкрыццяў побач з імёнамі Марка Пола і Хрыстафора Калумба, Фэрнана Магелана і Вітуса Берынга.
Ясмінска Надзея
Адрыян — юнак з незвычайным дарам: ён умее чытаць думкі коней. Здавалася б, ад такога ўмення карысці няшмат. Але менавіта ад коней хлопец даведваецца пра чужыя сакрэты. Адрыян ведае, як адшукаць скарбы, і чакае, што яму за гэта добра заплоцяць. Аднак усё ляціць дагары нагамі, калі чарговы конь аказваецца аднарогам, а замоўца — хітрым разбойнікам… Прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў і дарослых, якія дагэтуль любяць казкі.
зьніжка
Сліж Наталля
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.
У ілюстраванай кнізе сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам.
зьніжка
Тапеліюс Сакрыс
Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…
Сарока Мікалай
Францішак Скарына — адна з самых вывучаных і разам з тых адна з самых загадкавых асобаў у беларускай гісторыі. Волат еўрапейскага Рэнесансу, арыгінальны мысляр і мастак… Мы многае ведаем пра Скарыну, але ў ягонай біяграфіі ўсё яшчэ застаецца шмат прагалаў і неразгаданых таямніц.
Ракус Станіслаў
Раман “Нататкі ў плыні часу” мае аўтабіяграфічную аснову. У цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і яго штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць. Станіслаў Ракус выкарыстоўвае новыя для славацкай літаратуры кампазіцыйныя і сюжэтныя прыёмы, што робіць яго творчасць наватарскай.
зьніжка
Багдановіч Вікторыя
Ткацкія ўзоры, змешчаныя ў гэтай кнізе, зусім не выпадковыя. Кожны з іх узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Аднак іх фрагментарнасць, незавершанасць мусіць нагадаць нам пра тое разбурэнне, якое цягам стагоддзяў перажывала нашая спадчына, традыцыя і культура і якое візуальна можна ўявіць так, быццам моль аб’ела тканае палатно. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі – гэта “дзірачкі” ў посцілцы, якую можна “адрамантаваць” (“зацыраваць”), упісаўшы туды правільныя адказы.
зьніжка
Несцярэнка Юры
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга — скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет.
зьніжка
Кэстнэр Эрых
Раман напісаны з тонкім разуменнем дзіцячай душы. Дасціпна і захапляльна аўтар распавядае гісторыю дзвюх дзяўчынак, якім давялося развязваць праблему, надзвычай складаную нават для дарослых. Толькі на нямецкай мове раман вытрымаў больш за 160 выданняў і неаднаразова экранізаваўся.
Камусэла Томаш
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народ­най Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палі­тыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.