Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Чорны замак Альшанскі (2025)

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
33.60 BYN
Памер: 135x190 мм
Вага: 470 г

Purchase


ПрозаПрыгодніцкая літаратураКлясыка беларускай літаратурыКараткевіч УладзімірДэтэктывыПапуры, выдавецтва

Апісаньне

Чорны замак Альшанскі : раман / Уладзімір Караткевіч. — Мінск: Папуры, 2025. — 496 с. Цвёрдая вокладка.
Уладзімір Караткевіч / Uładzimir Karatkievič
ISBN 978-985-15-5956-1

«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». Для Косміча пошукі скарбаў роду Альшанскіх ператвараюцца не толькі ў цікавую прыгоду, але і ў барацьбу за ўстанаўленне праўды і справядлівасці, у якой яму дапамагаюць самыя розныя персанажы: супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, святы айцец, вартаўнік замка і касцёла, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі. Гэта адзін з найвядомейшых твораў Уладзіміра Караткевіча.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

ЗМЕСТ Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Герцль Тэадор
«Яўрэйская дзяржава» і «Старая новая зямля» – творы заснавальніка палітычнага сіянізму Тэадора Герцля, якія адыгралі ключавую ролю ў нацыянальным руху яўрэяў. «Яўрэйская дзяржава» (1896) уяўляе сабой грунтоўную працу (памфлет), у якой аналізуецца тагачаснае цяжкае становішча яўрэяў, раскіданых па розных краінах свету, і на аснове гэтага аналізу прапаноўваецца рашэнне – уз'яднанне яўрэйскіх грамад ва ўласнай нацыянальнай дзяржаве. «Старая новая зямля» (1902) мастацкі твор, у якім падаецца жывое бачанне будучай яўрэйскай дзяржавы, утапічны раман, у якім элементы філасофска-эканамічнага трактата мяжуюць з апісаннямі чалавечых узаемаадносін і побытавых сітуацый.
Аўтары нумару: Ігар Бабкоў, Зінаіда Бандарэнка, Мікола Гіль, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Маякоўскі, Людміла Рублеўская, Ігар Сідарук ды іншыя.
Захарэвіч Кацярына
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…