Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Календары

У 2026 годзе спаўняецца 20 год “Гораду СОНца” — масштабнаму праекту Артура Клінава, і з гэтай нагоды “Тэхналогія” выпусціла насценны каляндар!
Каляндарык «Лёгкая Мова» 2026 – гэта новыя самабытныя беларускія словы і выразы, прыказкі, прымаўкі, хуткамоўкі і цытаты – агулам 365! Яскравая карцінка, слова на беларускай мове, пераклад на рускую і ангельскую мовы, а таксама прыклад ужывання з мастацкае літаратуры.
Каралёва Марыя
Як бы магла выглядаць страчаная архітэктурная спадчына Беларусі, калі б яна ўсё ж захавалася? Пяшчотныя акварэлі Марыі Каралёвай з велічнымі храмамі і палацамі дапаўняюцца кароткім апісаннем гісторыі іх стварэння і знікнення, а таксама зручнай для запісаў каляндарнай сеткай. Сёлета на старонках календара драўляная архітэктура.
Гэты настольны адрыўны каляндар на беларускай мове падорыць вам 365 дзівосных дзён у 2026 годзе. У кожнай пары года — свой колер, таму зрэз выглядае яркім і незвычайным.
Народныя святы, юбілейныя даты, дні нараджэння і цытаты вядомых беларусаў, хуткамоўкі, шмат беларускай і сусветнай літаратуры — і ўсё гэта «Мой каштоўны 2026». Яркае эстэтычнае афармленне і дыхтоўная скрыначка робяць каляндар выдатным падарункам сябрам, сваякам і, натуральна, сабе любімым ;-)
Насценны багата ілюстраваны каляндар, прысвечаны Яну Вісліцкаму (1485—1520), сярэднявечнаму паэту-лаціністу Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. У 2026 годзе будзе 510 гадоў з часу выдання ягонай знакамітай паэмы «Пруская вайна» (лац.: Bellum Prutenum).
Няма на складзе
Каляндар “365 слоў на кожны дзень” – пазітыўны каляндар на беларускай мове. Аўтар фота – Сяргей Гапон. Аўтар тэксту – Андрэй Горват. На кожны дзень — сакавітае беларускае слова ад аўтара "Радзіва Прудок". На кожны месяц — маляўнічая карцінка ад сусветна прызнанага фотамайстра, які жыве ў Крэве.
Няма на складзе
Даўгяла Багдан
Каляндар на спружыне з дэталізаванымі гарадскімі пейзажамі Багдана Даўгялы. На верхняй частцы разгорта размешчаныя знаёмыя любому гарадскому жыхару дэталі, у якіх кожны ўгадае нешта сваё, а ў ніжняй — сетка на тры месяцы.
Няма на складзе
Малышчыц Віктар
“Зорны час — 2” – гэта насценны каляндар на 2020 год ад рэдакцыі часопіса “Наша гісторыя”. Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі найпрыгажэйшых беларускіх мясцінаў. Аўтар здымкаў – фотамастак Віктар Малышчыц.
Няма на складзе
Малышчыц Віктар
“Зорны час” – гэта насценны каляндар на 2020 год ад рэдакцыі часопіса “Наша гісторыя”. Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі найпрыгажэйшых беларускіх мясцінаў. Аўтар здымкаў – фотамастак Віктар Малышчыц.
Няма на складзе
АКЦЫЯ НА САМЫЯ АПОШНІЯ АСОБНІКІ: ЗЬНІЖКА 57%! Беларускі каляндар на 2022 год. З малюнкамі і словамі на кожны дзень.
Няма на складзе
акцыя
Нурдквіст Свэн
Каляндар створаны паводле ілюстрацыяў Свэна Нурдквіста да кніг пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, якія палюбіліся і дзеткам, і бацькам усяго свету.
Няма на складзе
Субоціна Іна
Яскравы каляндар з фотаздымкамі беларускіх звяроў і птушак на кожны месяц, зробленымі Інай Субоцінай, пазнаёміць вас з жывёламі — жыхарамі нашай краіны. На кожным разгорце календара — кадры з птушкай ці зверам з беларускай і лацінскай назвай. На ніжняй палове — зручны для планавання каляндар з буйной сеткай.
Няма на складзе
Гэты каляндар-слоўнічак на 2022 на кожны дзень прапаноўвае новае беларускае слова – усяго 365 словаў. На кожнай старонцы яркая выява, слова на беларускай мове, яго пераклад на рускую і прыклад з мастацкай літаратуры.
Няма на складзе
акцыя
УМОВА АКЦЫІ: УМОВА АКЦЫІ: замаўляйце любых тавараў на 30 рублёў і тады можаце дадаць да сваёй замовы гэты адрыўны каляндар за 1 рубель.
Няма на складзе
Настольна-насьценны каляндар-слоўнічак на 2025 год у падарункавай скрыначцы. Абсалютна новы дызайн, самабытныя беларускія словы, фразэалягізмы, прымаўкі, цытаты і хуткамоўкі зь перакладам на расейскую і ангельскую мовы!
Няма на складзе
Насьценны каляндар на 2025 год на спружыне.
Няма на складзе
Насценны каляндар 2023 год.
Няма на складзе
Каляндар "Не маўчы па-беларуску" — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень.
Няма на складзе
Кожны год кампанія "Будзьма беларусамі" імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме – экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго году!