Публічная аферта
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. У дадзенай дамове, калі кантэкст не патрабуе іншага, ніжэйпазначаныя тэрміны маюць наступныя значэнні:
«Прадавец» – Індывідуальны прадпрымальнік Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, які рэалізуе Тавар, прадстаўлены на сайце http://knihi.by.
«Пакупнік» - Фізічная асоба, якая заключыла з Прадаўцом дадзеную Дамову аферты на вызначаных ніжэй умовах.
«Аферта» - публічная прапанова Прадаўца, накіраваная да любой фізічнай асобы, заключыць з ім дамову (далей па тэксту - «Дамова») на прапанаваных у ёй умовах.
«Тавар» - тавары, прадстаўленыя на сайце Прадаўца http://knihi.by.
«Замова» - асобныя пазіцыі з асартыменту Тавара, пазначаныя Пакупніком пры змяшчэнні заяўкі на сайце http://knihi.by.
1.2. Дадзеная дамова вызначае парадак вядзення Прадаўцом раздробнага продажу Тавара праз інтэрнэт-краму http://knihi.by у адпаведнасці з ст. 405 Грамадзянскага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца публічнай Афертай Прадаўца.
1.3. Продаж тавараў у інтэрнэт-краме http://knihi.by рэгулюецца наступнымі заканадаўчымі актамі:
- Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь;
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў»;
- Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2009 г. № 31 «Аб зацвярджэнні Правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю па ўзорах»;
- Пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, якія не падлягаюць абмену і звароту (Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 г. № 778 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў», у дзеючай рэдакцыі).
2. ПРАДМЕТ ДАМОВЫ
2.1. Дадзеная Дамова рэгулюе ўзаемаадносіны паміж Прадаўцом і Пакупніком па куплі-продажы Тавара, з выкарыстоўваннем сайта http://knihi.by шляхам безумоўнага прыняцця умоваў дадзенай Дамовы і заказа Тавара спосабам, указаным на сайце http://knihi.by.
2.2. Прадавец прымае на сябе абавязак даставіць Пакупніку тавар, якасць і кошт якога адпавядае інфармацыі, прадстаўленай на сайце http://knihi.by, а Пакупнік абавязуецца аплаціць і прыняць тавар у адпаведнсці з умовамі дадзенай Дамовы.
2.3. Фактам прыняцця Пакупніком умоваў дадзенай Дамовы з'яўляецца факт афармлення заяўкі на сайце http://knihi.by і аплата Пакупніком сваёй Замовы ў парадку і на ўмовах, вызначаных дадзенай Дамовай.
2.4. Прадавец пакідае за сабой права уносіць змены ў Дамову, паведамляючы аб іх на сайце http://knihi.by.
3. ПАРАДАК АКАЗАННЯ ПАСЛУГ
3.1. Замова Тавара ажыццяўляецца на сайце http://knihi.by згодна правілаў, апісаных на сайце Прадаўца.
3.2. Пры змяшчэнні Замовы на сайце Прадаўца, Пакупнік абавязуецца прадаставіць даставерныя звесткі пра сябе, неабходныя для выканання Замовы Прадаўцом.
3.3. Прадавец абавязуецца выканаць Замову ў тэрмін, усталяваны дадзенай Дамовай.
3.4. Зварот тавараў не прадугледжаны умовамі дадзенай Дамовы. Пры наяўнасці прэтэнзій да якасці Замовы Пакупнік абавязаны даслаць электронны ліст на адрас электроннай пошты, пазначаны на сайце http://knihi.by, з фатаздымкамі, якія пацвярджаюць дэфекты тавараў. Прэтэнзіі прымаюцца на працягу 5 каляндарных дзён з моманту дастаўкі Замовы. Прадавец абавязаны замяніць тавары цягам 5 каляндарных дзён без уліку часу, неабходнага на дастаўку тавараў. Паўторная дастаўка тавараў ажыццяўляецца за кошт Прадаўца.
3.5. Прадавец абавязуецца не паведамляць асабістыя дадзеныя Пакупніка, а таксама іншую інфармацыю, якая тычыцца Пакупніка і яго Замовы, асобам, якія не маюць дачынення да выканання Замовы.
4. КОШТ, ПАРАДАК І ТЭРМІН АПЛАТЫ
4.1. Кошт Тавара указваецца побач з вызначанай назвай тавара на сайце Прадаўца.
4.2. Кошт Тавара, указаны непасрэдна ў момант афармлення Замовы, з'яўляецца неад'емнай часткай дадзенай Дамовы.
4.3. Кошт Тавара на сайте Прадаўца можа быць зменены ў аднабаковым парадку. Пры гэтым, кошт тавараў, на якія аформлена Замова, застаецца нязменным.
4.4. Поўны кошт Замовы складаецца з кошту Тавару на сайце Прадаўца і кошту дастаўкі.
4.5. Аплата Замовы Пакупніком ажыццяўляецца ў беларускіх рублях адным са спосабаў, указаных у раздзеле «Дастаўка і аплата» на сайце Прадаўца http://knihi.by.
4.6. Аплата павінна быць выканана цягам 5 банкаўскіх дзён з моманту афармлення Замовы. У адваротным выпадку Замова анулюецца.
5. ПАРАДАК І ТЭРМІНЫ АПРАЦОЎКІ І ДАСТАЎКІ ЗАМОВЫ
5.1. Тэрмін апрацоўкі замовы не перавышае 3 (трох) працоўных дзён пасля паступлення аплаты на разліковы рахунак Прадаўца.
5.2. Спосабы дастаўкі тавара ўказаны на сайце Прадаўца у раздзеле «Дастаўка і аплата».
5.3. Дастаўка Замовы ажыццяўляецца па адрасе, указанаму Пакупніком пры афармленні Замовы.
5.4. У момант атрымання Замовы Пакупнік абавязаны праверыць цэласнасць упакоўкі і знешні выгляд тавараў.
5.5. Прадавец не нясе адказнасці за пашкоджанні тавару, звязаныя з яго дастаўкай.
5.6. У выпадку узнікнення любых праблем, звязаных з дастаўкай Замовы, Пакупнік абавязаны паведаміць аб праблеме не пазней 30 календарных дзён з моманту аплаты Замовы.
5.7. У выпадку згубы адпраўлення па віне паштовых служб, Прадавец абавязуецца правесці вышук і даслаць Пакупніку замову паўторна, калі адпраўленне не будзе знойдзена на працягу 3 (трох) месяцаў з моманту адсылкі Замовы.
5.8. Пры атрыманні Замовы Пакупнік атрымлівае Таварны чэк.
6. ЗВАРОТ І АБМЕН ТАВАРУ
6.1. Тавар неналежнай якасці падлягае звароту ці замене на аналагічны тавар на працягу ўсяго гарантыйнага тэрміну ці тэрміну прыдатнасці тавару. Гарантыйны тэрмін тавару вылічаецца з моманту перадачы тавара Пакупніку.
6.2. Цягам 14 дзён з моманту набыцця і перадачы тавару Пакупнік можа бясплатна замяніць яго на аналагічны тавар іншага памеру, фасону ці расфарбоўкі або вярнуць грошы ў поўным аб'ёме на працягу 7 (сямі) дзён. Зварот тавара магчымы выключна ў выпадку выканання наступных умоваў:
1) Тавар не павінен быць ва ўжытку.
2) Павінны быць захаваны спажывецкія ўласцівасці Тавара.
3) У Пакупніка маецца пацверджанне аплаты (касавы альбо электронны чэк).
Вы можаце вярнуць тавар у наступных выпадках:
- не падышоў памер, фасон, колер, даўжыня і г.д.;
- адценне атрыманага тавару адрозніваецца ад адцення мадэлі з фатаграфіі на сайце;
- няправільная камплектацыя замовы;
- маецца брак.
Мы пакрыем таксама кошт дастаўкі замовы ў выпадку, калі зварот тавару адбываецца па прычыне няправільнай камплектацыі замовы альбо маецца брак. У астатніх выпадках кошт дастаўкі аплочвае Пакупнік.
Нагадваем, вярнуць тавар можна ў тым выпадку, калі ён не быў ва ўжыванні, захаваныя яго спажывецкія ўласцівасці і маюцца доказы набыцця яго ў Прадаўца.
У Пералiку, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 г. № 778, пазначаны якасныя тавары, якія абмену і звароту не падлягаюць.
У выпадку, калі тавар быў ва ўжыванні, ён прымаецца ў момант звароту на праверку сапраўднасці брака. Праверка праводзіцца ў тэрмін да 14 каляндарных дзён. У выпадку пацверджання брака, вяртанне грашовых сродкаў Пакупніку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У выпадку, калі сапраўднасць брака не пацвярджаецца, грашовыя сродкі Пакупніку не вяртаюцца.
Вярнуць тавар можна двума спосабамі:
1. Самастойна па адрасе фактычнага размяшчэння крамы: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58-333.
2. Даставіць замоўленым адпраўленнем на юрыдычны адрас Прадаўца: 220063 г.Мінск, вул. Нёманская, 57-123 (кошт дастаўкі ў выпадку, калі вяртанне тавару адбываецца па прычыне няправільнай камплектацыі замовы альбо маецца брак, аплочвае Прадавец).
Атрымаць грашовыя сродкі за тавар можна двума спосабамі:
1. Наяўнымі грашовымі сродкамі па адрасе фактычнага размяшчэння крамы: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58-333.
2. На разліковы рахунак Пакупніка, падаўшы неабходныя для здзяйснення плацяжу банкаўскія рэквізіты Прадаўцу.
- метражныя тавары (тканіны з валокнаў усіх відаў, трыкатажнае і гардзінавае палатно, мех штучны, дывановыя вырабы, нятканыя матэрыялы, стужкі, карункі, тасьма, драты, шнуры, кабелі, лінолеум, багет, плёнка, цырата і іншыя);
- паркет, ламінат, плітка керамічная, шпалеры (пры абмене цi звароце такога тавару ў колькасці, якая адрозніваецца ад колькасці, набытага спажыўцом);
- бялізна сподняя, бялізна для навароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту з усіх відаў тканін, бялізнавыя трыкатажныя вырабы, акрамя спартовых, прадметы жаночага туалета;
- панчошна-шкарпэткавыя вырабы;
- вырабы з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі, з каштоўных металаў з устаўкамі з паўкаштоўных і сінтэтычных камянёў, аграненыя каштоўныя камяні, вырабы з жэмчугу і бурштыну;
- біжутэрыя;
- тэхнічна складаныя тавары бытавога прызначэння (электратавары, тэлерадыётавары, электрамузычныя інструменты, фота- і кінаапаратура, тэлефонныя апараты і факсімільная апаратура, гадзіннікі, кампутары бытавыя персанальныя, ноўтбукі, прылады для друку, клавіятуры, маніторы (дысплеі), сканеры і іншыя прылады ўводу і вываду, капіравальна-размнажальная тэхніка, электрагазонакасілкі, газонакасілкі (трымеры) бензінавыя, бензапілы, швейныя машыны, машыны і апараты вязальныя, машыны раскройныя, для шыцця футра, абкідныя і зшыўныя-абкідныя, бытавое газавае абсталяванне і прылады, іншыя тавары з сілкаваннем ад сеткі пераменнага току), на якія ўстаноўлены гарантыйныя тэрміны і ў тэхнічным пашпарце (ці дакуменце, які замяняе яго) якіх маецца адзнака аб даце продажу;
- аўтамабілі, мотавелатавары, прычэпы і нумарныя агрэгаты да іх;
- мабільныя сродкі малой механізацыі сельскагаспадарчых работ, прагулачныя судны і іншыя плывучыя сродкі бытавога прызначэння;
- мэблевыя гарнітуры і наборы;
- парфумерна-касметычныя тавары;
- інструменты для манікюру і педыкюру;
- цацкі (за выключэннем тавараў у герметычнай упакоўцы), карнавальныя (касцюмы, маскі, паўмаскі);
- тавары бытавой хіміі, у тым ліку лакафарбавыя матэрыялы;
- фотастужка, фотапапера, фотарэактывы;
- асадкі аўтаматычныя пёравыя і шарыкавыя, аўтаматычныя алоўкі, стрыжні, маркеры, фламастэры і іншыя аналагічныя тавары;
- аўдыё- і відэакасеты, дыскеты і кампакт-дыскі, іншыя тэхнічныя носьбіты інфармацыі;
- друкаваныя выданні;
- прадметы асабістай гігіены, тавары для прафілактыкі і лячэння захворванняў у хатніх умовах (зубныя шчоткі, грэбені, бігудзі для валасоў, губкі, парыкі, шыньёны, ляза для галення і іншыя аналагічныя тавары, прадметы санітарыі гігіены з металу, гумы, тэкстылю і іншых матэрыялаў, інструменты, прыборы і апаратура медыцынскія, сродкі гігіены поласці рота, лінзы для акуляраў, кантактныя лінзы, прадметы па догляду за дзецьмі);
- лекавыя сродкі;
- вырабы з палімерных матэрыялаў, якія кантактуюць з прадуктамі харчавання, у тым ліку для разавага выкарыстання (посуд і прылады сталовыя і кухонныя, ёмістасці і ўпаковачныя матэрыялы для захоўвання і транспартавання харчовых прадуктаў);
- тавары заамагазінаў (жывёлы, птушкі, рыбы і іншыя прадстаўнікі жывёльнага свету, корму для іх);
- кветкі жывыя, елкі, дэкаратыўныя расліны, саджанцы, расада, насенне, цыбуліны, міцэлій;
- тавары сэкс-шопаў спецыяльнага прызначэння;
- тытунёвыя вырабы і махорка;
- грамадзянская зброя, складовыя часткі і кампаненты грамадзянскай агнястрэльнай зброі, патроны да яе, порах, піратэхнічныя вырабы;
- элементы сілкавання.
7. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ
7.1. За невыкананне, альбо выкананне неналежным чынам сваіх абавязацельств па дадзенай Дамове вінаваты бок нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з улікам асаблівасцяў, усталяваных дадзенай Дамовай.
7.2. Усе спрэчкі, звязаныя з дадзенай Дамовай, Бакі абавязуюцца вырашаць шляхам перамоваў. У выпадку, калі Бакі не змогуць вырашыць усе спрэчныя пытанні шляхам перамоваў, усе спрэчкі, якія ўзнікаюць з дадзенай Дамовы, належаць разгляду ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.3. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за поўнае ці частковае невыкананне сваіх абавязацельств па дадзенай Дамове, калі гэта стала наступствам дзеяння абставін неадольнага характару (форс-мажор), узнікшых пасля заключэння дадзенай Дамовы ў выніку падзей надзвычайнага характару, якія Бакі не маглі ні прадбачыць, ні прадухіліць разумнымі мерамі.
8. РЭКВІЗІТЫ
8.1. Бакі беспярэчна пагаджаюцца лічыць рэквізітамі Пакупніка інфармацыю, указаную ім пры афармленні Замовы.
8.2. ПРАДАВЕЦ:
ІП Яўдаха А. А., дзейнічае на падставе дзяржаўнай рэгістрацыі Мінгарвыканкама №193024261 ад 22.01.2018 г.
УНП: 193024261
Дазвол Мінстэрства інфармацыі на распаўсюджванне друкаваных выданняў № 3/1653
Юрыдычны адрас: зав. Каржанеўскага 10-80, 220024 Мінск
Беларусь