Інстытут Беларусістыкі
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (першай быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ.
Няма на складзе
Зыход мінулага стагоддзя паказаў, што ў беларускай гуманітарнай навуцы існуе пэўная легенда, звязаная з дзейнасцю “інбелкультаўскай” тэрміналагічнай камісіі 1920-х гадоў. Ахопленыя прагай стварэння беларускай тэрміналогіі, многія практычныя тэрмінолагі ў 1990-я ўзяліся рыхтаваць разнастайныя слоўнікі і… нечакана для сябе выявілі, што ў беларускай гісторыі ўжо быў выбух тэрміналагічнай актыўнасці, што многія тэрміны ў беларускай мове ўжо існуюць (прынамсі існавалі) і што гэтыя “старыя” тэрміны спакушаюць сваёй першапачатковай свежасцю і арыгінальнасцю.
Няма на складзе
Узор сучаснай "постбеларускай" прозы, прозы, якая сама па сабе і твор, і трактат. І забаўка, і гульня, і правакацыя, і сьцёб, і поза, і візытоўка, і пераўвасабленьне, і вандроўка. Тут і ўчора, і заўтра, Беларусь, і Ізраіль, саветчына і Эўропа.