Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Язык і языкаведа
4.20 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 1280 г

Purchase

Няма на складзе
Інстытут БеларусістыкіПубліцыстыкаНавуковая літаратураНавукова-папулярная літаратураСтанкевіч ЯнМовазнаўства

Апісаньне

Выданьне другое, папраўленае і дапоўненае. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 1214 с. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-80-86961-23-1

Гэтая кніга становіць сабой другое, істотна перапрацаванае выданьне лінгвістычных прац вядомага беларускага філёляга-пурыста Яна Станкевіча (1891 – 1976) (першае выйшла ў 2002 г. і мела назву "Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах"). Працы датычаць практычна ўсіх галінаў беларускай мовы: фанэтыкі, фаналёгіі, артаэпіі, марфалёгіі і сынтаксу, словаўтварэньня і лексыкалёгіі, анамастыкі, фразэалёгіі, дыялекталёгіі, этымалёгіі, моўнай стылістыкі і лексычнай сэмантыкі, лінгвістычнай тэрміналёгіі, лінгвагеаграфіі і г. д. Тэксты выкананыя ў разнастайных формах: кароткай газэтнай зацемкі, разгорнутага навуковага аналізу, палемічнага нарысу, інтэрдысцыплінарнага гуманітарнага дасьледаваньня, крытычнага водгуку, кніжнага агляду, тэзіснай пастаноўкі праблемы і нават інтэлектуальнай правакацыі.

Выданьне забясьпечана падрабязным камэнтаром аўтарства Юр’я Пацюпы, які ўводзіць чытача ў кантэкст беларускага моўнага пурызму за цэлае стагодзьдзе. Камэнтар мае на мэце паказаньне як слабых, так і моцных аўтаравых месцаў, шырэйшае разгортваньне некаторых актуальных тэмаў беларускае мовы, а таксама разбурэньне стэрэатыпнага ўяўленьня пра самотнасьць постаці Я. Станкевіча, "экзатычнасьць" ягоных уяўленьняў пра мову.



Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

ЗЬМЕСТ
Паглядзець зьмест цалкам

***

Ад укладальніка Паглядзець цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шмігула Даніэл
Гісторыя еўрапейскіх інтэграцыйных паняццяў вельмі даўняя, яе пачатак цяперашняга ў далёкім Сярэднявеччы Еўрапейскія інтэлектуалы (яшчэ ад Дантэ Аліг'еры і П'ера Дзюбуа), якія кіруюцца рознымі матывамі, апісваліся за аб'яднанне еўрапейскіх краін дзеля спынення ваенных канфліктаў, мірнага суіснавання, кансалідацыі намаганняў для дасягнення супольных мэтаў. Аднак сапраўднае аб'яднанне гэтых краін адбылося толькі пасля Другой сусветнай вайны. У гэтай форме аўтар разглядае ўсе этапы складанага інтэграцыйнага працэсу.
Дзятко Дзмітры, Міхайлаў Павел
Кніга складаецца з нарысаў пра тых вучоных-філолагаў, якія ў ХІХ−ХХІ стагоддзях распрацоўвалі разнастайныя праблемы ўсходнеславянскай лінгвістыкі. Падаюцца характарыстыкі асноўных прац, біяграфічная інфармацыя, факты навуковай і педагагічнай дзейнасці.
Бараноўскі Міхал
Зборнік артыкулаў і публіцыстычных нататак, прысвечаных жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адрасаваны даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці знакамітага пісьменніка.