Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Балахоўцы
4.20 руб.
Памер: 170x240 мм
Вага: 300 г

Purchase

Няма на складзе
Інстытут БеларусістыкіГісторыяПеракладыНавукова-папулярная літаратураБеларускае Гістарычнае Таварыства (Беласток)Ліс-Блонскі Станіслаў

Апісаньне

Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. — 225 с.

ISBN 83-60456-24-43

Пераклад зроблены паводле выдання: Lis-Błoński, Stanisław. "Bałachowcy". Wspomnienia Zakład narodowy imienia Ossolińskich.Dział rękopisów. Rps. Ossol. 15545 II.

Для адных гісторыкаў С. Балаховіч быў усяго толькі “выдатным (магчыма, нават геніяльным) камандзірам партызанскай дывізіі”. Іншыя называюць генерала і ягонае войска “падраздзяленнем наёмнікаў з вялікім баявым досведам”, якое не мела выразных палітычных лозунгаў, дзякуючы чаму польскі ўрад і пагадзіўся пакінуць яго на фронце. Аднак на самай справе найбольш значнымі былі не столькі здольнасці ці асабістыя якасці генерала, а тое, наколькі яны адпавядалі патрабаванням часу. Нездарма генерал М. Юдзеніч, які пазней сам стаў ахвярай свайго падуладнага, выказаўся, што Балаховіч “з вайсковага пункту гледжання не больш, чым злачынца, аднак ён малайчына і карысны ў сённяшніх абставінах”.

Хто ведае, ці не павярнуўся б інакш лёс беларускай гісторыі, калі б беларускія міністры знайшлі для генерала патрэбны яму мільён марак, а сам ён рашыўся б зрабіць той самы рэйд на Полацк? Ці што адбылося б, калі б у лістападзе 1920 года С. Булак-Балаховіч пайшоў не праз палескія балоты на Рэчыцу і Гомель, каб пачаць прывідны паход за вызваленне Масквы, а павярнуў на хлебную Случчыну, дзе вось-вось павінна было пачацца антыбальшавіцкае паўстанне, і далей — на Менск? Якой атрымалася б тая Беларусь, дзе галоўнай палітычнай сілай павінны былі стаць былыя белыя афіцэры, сказаць цяжка. Хаця, магчыма, сам факт існавання беларускай дзяржавы тады пабярог бы нас і сучасную беларускую дзяржаўнасць ад сённяшніх хвароб палітычнага сталення.

(Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч. Балаховіч і балахоўцы ў беларускай гісторыі, або некалькі слоў пра герояў і аўтара гэтай кнігі)


Артыкул у Вікіпэдыі пра генерала Станіслава Булак-Балаховіча

Калі б Балаховіч перамог (артыкул пра кнігу на NN.BY)


ЗМЕСТ

Балаховіч і балахоўцы ў беларускай гісторыі, або некалькі слоў пра герояў і аўтара гэтай кнігі
Балахоўцы
     Частка першая
     Частка другая
     Трэцяя частка
Фрагмент рапарта № 3 падпаручніка Блонскага начальніку ІІ аддзела камандавання 3-й арміі. 30 жніўня 1920 г.
Рапарт падпаручніка Блонскага начальніку ІІ аддзела камандавання 3-й арміі. 20 верасня 1920 г.
Характарыстыкі афіцэраў былой арміі генерала Балаховіча, падрыхтаваныя ІІ аддзелам Генеральнага штаба. Падпалкоўнік Багуслаў Мядзінскі. 7 студзеня 1921 г.
Адкрыты ліст генерала Булак-Балаховіча да Заканадаўчага Сейма Польскай рэспублікі
Каментары

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.