Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

There is no image yet
4.20 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 550 г

Purchase

Няма на складзе
Інстытут БеларусістыкіГісторыяНавуковая літаратураБеларускае Гістарычнае Таварыства (Беласток)Латышонак АлегМірановіч Яўген

Апісаньне

Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. – 368 с.

ISBN 978-83-60456-07-1

Алег Латышонак
– гісторык, ад’юнкт-прафэсар катэдры гісторыі беларускай культуры ўнівэрсытэту Беластоку. Акрамя прадстаўленага выданьня, выйшлі таксама ягоныя кнігі "Жаўнеры БНР" і "Нацыянальнасьць – Беларус".


Яўген Мірановіч
– гісторык, грамадзка-культурны дзеяч. Мае ступень доктара гуманітарных навук. Прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэта. Галоўныя кірункі дасьледаваньняў – беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі.


Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве. Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".


Аргументуюць аўтары і не зусім традыцыйны падыход да выбару храналягічнага пэрыяду, які ахопліваецца ў межах дадзенага выданьня:

Як у польскай, так і ў беларускай гістарыяграфіі прынята лічыць этапнай для гісторыі абедзьвюх краінаў дату апошняга падзелу Рэчы Паспалітай – 1795 год. На нашу думку, такі падыход у дачыненьні да гісторыі Беларусі некарэктны. Калі казаць пра падзелы, дык ужо ў выніку першага падзелу 1772 г. большая частка беларускіх земляў, да таго ж самых багатых і найбольш шчыльна заселеных, апынулася пад расейскім панаваньнем. Акрамя таго, працэс далучэньня населеных беларусамі земляў да Расейскай імпэрыі ня скончыўся і ў 1795 г., а працягваўся да 1815 г., калі пад расейскай уладай апынулася паўднёвае Падляшша ў межах Царства Польскага. А паколькі мы маем дачыненьне з працяглым працэсам паглынаньня беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй, то, на нашу думку, зусім дарэчы будзе нагадаць, што гэты працэс быў адноўлены спробай ліквідацыі аўтаноміі Смаленшчыны, зробленай Кацярынай ІІ яшчэ да першага падзелу Рэчы Паспалітай, а яшчэ раней была спроба імпэратрыцы Лізаветы забраць ад Рэчы Паспалітай усходнюю Беларусь. Таму мы палічылі патрэбным распачаць выкладаньне падзеяў зь сярэдзіны ХVІІІ ст., калі стан адноснай цывілізацыйнай раўнавагі зьмяніўся вельмі магутным памкненьнем да мадэрнізацыі дзяржавы і грамадзтва як у Рэчы Паспалітай, так і ў Расеі, якая перайшла да чарговага этапу рэформаў. Мадэрнізацыйныя працэсы ў абедзьвюх краінах былі падобныя адзін да аднаго (улічваючы адставаньне Расеі). Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў нявызначаным было толькі пытаньне, паводле польскага ці паводле расейскага ўзору будзе мадэрнізавацца Беларусь. Сіла Расейскай імпэрыі перадвызначыла тое, што Беларусь у часы цараваньня Мікалая І канчаткова была змушаная прыняць расейскі ўзор, а ў ХХ ст. – савецкі. Дзеля гэтага гісторыя Беларусі зь сярэдзіны ХVІІІ ст. да канца ХХ ст. – гэта гісторыя цывілізацыйнага адасабленьня ад Польшчы гэтай краіны і яе сучаснай нацыі, якая толькі фармавалася...



ЗЬМЕСТ
Паглядзець цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Трусаў Алег, Баршчэўскі Лявон, Хадыка Аляксей
Гісторыя Расіі нязменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзеныя вынікі даследаванняў як расійскіх гісторыкаў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выданне забяспечана грунтоўнай бібліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялікая колькасць ілюстрацый, частка якіх ніколі не публікавалася.
Канановіч Уладзімір
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
зьніжка
Улашчык Мікалай
Першы том збору твораў вядомага беларускага гісторыка ўключае ў сябе крыніцазнаўчыя і археаграфічныя даследаванні, артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да розных публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданні, якія планаваліся як трэцяя і чацвёртая кнігі гэтай тэматычнай серыі: “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду: частка другая” і “Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі”.