Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Мадэрная гісторыя Беларусі

Мадэрная гісторыя Беларусі
7.00 руб.
Памер: 170x240 мм
Вага: 1340 г

Purchase

Няма на складзе
Інстытут БеларусістыкіГісторыяНавуковая літаратураТуронак Юры

Апісаньне

Выданьне 2-е, папраўленае і дапрацаванае. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 878 с. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-80-86961-13-2

У гэтым выданьні пад адной вокладкай сабраныя практычна ўсе найбольш значныя працы вядомага беларускага гісторыка з Варшавы Юр’я Туронка, у тым ліку рэвалюцыйныя для свайго часу "Вацлаў Іваноўскі і ідэя адраджэньня Беларусі" і "Беларусь пад нямецкай акупацыяй". Да сёньняшняга дня ня страцілі сваёй актуальнасьці і высокай навуковай каштоўнасьці і шэраг артыкулаў, прысьвечаных станаўленьню арганізаванага беларускага нацыянальнага руху ў пачатку ХХ ст. і далейшаму разьвіцьцю гэтага руху ў міжваенны пэрыяд і асабліва падчас ІІ сусьветнай вайны. Проста ўнікальнымі зьяўляюцца 2 бібліяграфічныя дасьледаваньні "Беларуская кніга ў ІІ Рэчы Паспалітай" і "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем", забясьпечаныя анатаванымі альфабэтнымі каталёгамі ўсіх выяўленых дасьледчыкам кніг і брашураў адпаведнага пэрыяду. Акрамя таго, ў збор твораў уключана шмат публіцыстычных і краязнаўчых артыкулаў, надрукаваных Ю. Туронкам у 1950 – 1980 гг., перадусім на старонках беластоцкай "Нівы".


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі



***

"Першая кніга Юр'я Туронка "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" была нагэтулькі наватарскім творам, што ня выклікала дыскусіі. Асяродзьдзе гісторыкаў не было (і дагэтуль ня ёсьць) гатовае да гэткай дыскусіі.

У сваёй наступнай кнізе Ю. Туронак узяўся за праблему тэарэтычна меншай вагі: біяграфію Вацлава Іваноўскага. У сапраўднасьці дасьледчы плян аўтара быў нашмат больш амбітны, чымся толькі апісаць лёс героя гэтай працы. Жыцьцяпіс Іваноўскага паслужыў Туронку за канву развагаў аб генэзе мадэрнага беларускага нацыянальнага руху. Чытаньне кнігі не пакідае сумневу, што аўтар уважае Іваноўскага праўдзівым творцам беларускага нацыянальнага адраджэньня". (Алег Латышонак "Беларускі гістарычны зборнік", № 2(6), 1996)

"Ю.Туронак пачынае з тэзы, што нямецкае ваеннае нашэсьце ў Заходняй Беларусі было сустрэта з радасьцю як з боку польскага, так і карэннага беларускага насельніцтва. Гэта ж тычылася ў значнай меры і ўсходняй часткі краіны, нягледзячы на акцыі вайсковых фармаваньняў. Прычыны такога стаўленьня дасьледчык шукае не ў ідэалягічных матывах, а ў незадаволенасьці жыхароў калектывізацыяй і жахам прымусовай высылкі ўва ўсходнія часткі СССР". (Сяргей Новікаў "Беларускі гістарычны агляд", Том 5, Сшытак 2 (9), Сьнежань 1998)

"У сваёй кнізе "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" Юры Туронак прыводзіць дакумэнты, якія сьведчаць, што Кубэ пратэставаў супраць мэтадаў акупацыі Беларусі:

Масавыя расстрэлы або паленьне жанок і дзяцей ня маюць нічога супольнага з гуманным вядзеньнем вайны. Колькасьць вёсак, зьнішчаных у часе вялікіх паліцэйскіх апэрацыяў, перавышае колькасьць вёсак, спаленых партызанамі... Калі такімі мэтадамі дзейнічаць і надалей, няма чаго разьлічваць на ўціхаміраньне краю... Карныя апэрацыі часам ператвараюцца ў крывавыя оргіі... Дагэтуль, апроч абяцаньняў, у якія ня верыць ужо ніхто, мы практычна не даем нічога народам Усходу (рапарт Кубэ бэрлінскаму кіраўніцтву).
Сьмерць Кубэ была на руку ня толькі савецкім уладам, але і кіраўніцтву СС, і Туронак не выключае вэрсіяў пра тое, што замах падрыхтавалі СС і СД ці, прынамсі, не зрабілі нічога, каб прадухіліць яго. У падтрымку гэтага ён прыводзіць той факт, што за тыдзень працы сьледчай камісіі СС было высьветлена, што Мазанік і Осіпаву пераправілі ў Маскву, што, паводле Туронка, азначае, што СД мела інфарматараў у атрадзе, куды ўцяклі жанчыны. Гімлер, у сваю чаргу, сказаў, што толькі сьмерць выратавала Кубэ ад канцлягеру (Reitlinger G. The house built on sand. The conflicts of German policy in Russia 1939-45. London, I960)". (A.B. "Наша Ніва", 1999, 12 красавіка)

"Аўтар, стала жывучы ў Польшчы, мае пэўную перавагу перад навукоўцамі зь Беларусі ў магчымасьцях доступу як да саміх выданьняў, якія ён вывучае (асабліва гэта датычыць заходнебеларускіх), так і да зьвязаных зь імі матэрыялаў. Напэўна гэта, а таксама яго прафэсійныя якасьці гісторыка дазволілі Туронку стварыць два выключныя па сваім характары дасьледаваньні і закласьці падмурак гістарыяграфіі названых тэмаў". (Юрась Лаўрык "Беларускі гістарычны агляд", Том 8, Сшытак 1-2 (14-15), Сьнежань 2001)


***

ЗЬМЕСТ
Паглядзець зьмест цалкам


Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.