Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
15.00 BYN 35.00 BYN
Памер: 225x180 мм
Вага: 365 г

Purchase


ПрозаЛітаратура для дзяцейТэхналогія (выдавецтва)Кнігі дзеткамКазкіКалядны падарунакТапеліюс Сакрыс

Апісаньне

Ледзяны волат : Ётунхеймская сага / Сакрыс Тапеліюс. Пераклад са шведскай Алесі Башарымава; мастак Уладзіслаў Пятровіч. Мінск : Тэхналогія, 2022. Аб’ём — 36 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-458-339-6

Пераклад зроблены паводле выдання:
Helsingfors: G. W. Edlunds förlagsaktiebolag;
Stockholm: Alb. Bonniers Boktryckeri 1907.

Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса (1818–1898) апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…

Урэшце Волат уцягнуўся ў інтэлектуальную спрэчку з малым фінскім хлапчуком. Як яна адбывалася і чым скончылася, вы даведаецеся з гэтай кніжкі.


Фрагмент з кнігі Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Брамі Элізабэт, Біён-Спаннёль Эстэль
Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!
Холе Стыян
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.
Чаракова Маша, Таннер Джордж
Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца...