Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Рысы
33.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 310 г

Purchase


Выдавец Логвінаў ІгарПрозаЖыцьцяпісыГлобус Адам

Апісаньне

Адам Глобус / Adam HlobusРысы: нарысы пра творцаў / Адам Глобус. – Вільня : Logvino literatūros namai, 2019. – 288 с.

У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.

Нарысы, змешчаныя ў "Рысах", працягваюць шэраг літаратурных партрэтаў, якія ўваходзілі ў кнігі: "сУчаснікі", "Імёны", "Партрэты" і "Зваротная перспектыва".

ISBN 978-609-8213-65-2


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ажэшка Эліза
Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі (1841—1910) непарыўна знітаваны найперш з Гродна і Гродзеншчынай, а таксама з Драгічыншчынай. Яе знакамітая аповесць «Хам» прысвечаная жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя і мае маральна-этычную скіраванасць. Пісьменніца паказала звычайнага селяніна-рыбака Паўла Кабыцкага вельмі глыбокай і цэльнай асобаю, а ягоныя стасункі з гарадской дзяўчынай Франкай угрунтаванымі на біблійным запавеце дароўваць свядомыя і несвядомыя правіны бліжніх.
Адамовіч Андрэй
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
Андрасюк Міхась
Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая “Поўня”Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваей лёсавай вызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні свету бачанага і небачанага.