Пінская шляхта: выбраныя творы
18.20 BYN
Памер: 115x180 мм
Вага: 200 г
Purchase
Апісаньне
Пінская шляхта: выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. — Мінск: Папуры, 2025. — 224 с.

ISBN 978-985-15-5798-7
Першы прафесійны беларускі пісьменнік Новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808—1884) пісаў п'есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы, частка з каторых увайшла ў гэты зборнік.
Страшыць зашуганую пінскую шляхту няіснымі ўказамі і дэкрэтамі з часоў Статута ВКЛ і Кацярыны II, вымагае рублі ды капейкі, не грэбуе ўюнамі і сушанымі баравікамі, клянецца ў вернасці шляхецкай годнасці, творыць шчасце беларускіх Рамэа і Джульеты — Грышкі і Марысі, мірыць палескіх Мантэкі і Капулеці — Цюхай-Ліпскага ды Пратасавіцкага, каб пасля наноў кагосьці сутыкнуць ілбамі. З-за ягонай спіны вытыркае рогі злавесны персаніфікаваны вобраз Улады, якая спараджае Страх.
Пятро Васючэнка
ЗМЕСТ
Пінская шляхта (Фарс-вадэвіль у адной дзеі)
Ідылія (Опера ў двух актах)
Люцынка, альбо Шведы на Літве (Гістарычнае апавяданне ў 4-х абразках)
Вечарніцы (Вершаванае апавяданне)
Купала (Народная аповесць)
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Хто ён, асэсар Кручкоў, герой легендарнай «Пінскай шляхты»?

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Кніга “Пад крыжам” улучае аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца “Зямля Фердынанда”, навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.