Нататкі пра Шэрлака Холмса
14.90 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 455 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Апавяданні. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 303, [3] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”). Цвёрдая вокладка.Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-7119-99-8
“Нататкі пра Шэрлака Холмса” — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля “Прыгодаў Шэрлака Холмса”. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе “Нататкі” мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне “Апошняя справа Холмса”. Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.
Артур Конан Дойл. Артыкул у Вікіпэдыі
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнігу ўвайшлі 15 кароткіх апавяданьняў 10 вядомых ізраільскіх пісьменьнікаў у перакладзе Паўла Касьцюкевіча. Сярод іх — апавяданьні папулярнага ў беларускага чытача "белага клоўна сусьветнай літаратуры" Этгара Керэта, знаёмага па кнізе "Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам", перакладзенай з іўрыта на беларускую мову П.Касьцюкевічам; творы ляўрэата многіх літаратурных прэмій Амоса Оза, аўтара раманаў "Мой Міхаэль" і "Аповесьць аб каханьні і цемры"; апавяданьні Меіра Шалева, вядомага далёка за межамі Ізраіля сваім "Расійскім раманам"; а таксама проза сатырыка Эфраіма Кішона, чые творы разышліся па сьвеце больш чым 40‑мільённым накладам.
У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі творы («Сівая легенда», «Ладдзя Роспачы», «Цыганскі кароль»), у якіх адлюстроўваецца дух мінулых стагоддзяў і асэнсоўваецца лёс Айчыны.
У гэтай кнізе Іны Снарскай жывуць яе родныя, суседзі, сябры з вёсак яе маленства на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню.














