Затушаваныя краявіды
11.00 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 240 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
ISBN 978-5-00076-032-1
Пераклад зроблены паводле выдання:
Martin Pollak. Kontaminierte Landschaften. Wien: Residenz Verlag, 2014.
Кніга аўстрыйскага пісьменніка і рэпарцёра Марціна Полака прысвечана праблемным аспектам культуры памяці ў грамадствах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. У Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі і іншых краінах існуе бясконцая колькасць масавых пахаванняў, не ўшанаваных як след. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяр, забітых без суда і следства камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы. Прыгожыя краявіды гэтых краін хаваюць у сабе сляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёння. Пакуль памяць пра гэтых ахвяр не будзе вернута, а месцы іх пахаванняў не будуць увекавечаныя, гэтая страшная, крывавая гісторыя можа даваць рэцыдывы і ў нашыя дні.
Затушаваныя краявіды – гэта месцы масавых забойстваў, што здзяйсняліся таемна, пакрыёма ад старонніх поглядаў, часта ў атмасферы строгай сакрэтнасці. А пасля масавай разні злачынцы прыкладаюць усе магчымыя высілкі, каб замесці сляды. Сведак прыбіраюць, ямы, у якія складвалі мёртвых, засыпаюць пяском, раўнуюць з зямлёй, у многіх выпадках зноў азеляняюць, старанна засаджваюць кустамі і дрэвамі, каб масавыя пахаванні зніклі. Іх камуфлююць, іх затушоўваюць.
Затушаваныя краявіды ёсць паўсюль, дзе злачынцы, здзейсніўшы масавыя забойствы, зарывалі недзе трупы або іншым спосабам пазбаўляліся іх.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Вы трымаеце фантастычную кнігу! У вашых руках – гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай веры. Імя ёй – Еўфрасіння – Офрасіння – Афрасіння. Аб нябеснай апякунцы Беларусі ведаюць усе. Аўтар гэтай працы – таксама і аўтар падручніка «Мая Краіна – Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю сваёй Краіны. Чытаючы кнігу, вы маеце магчымасць пашпацырава-ць з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытным Полацку, перанесціся ў яе няпростыя гады ў манастыры, прайсці ўвесь яе шлях ажно да Канстанцінопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вярнуцца ў Полацк.
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы.У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароўшматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трыванняў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Асноўная тэма гэтага тому альманаху — “Амэрыканская гісторыя” — прадстаўленая тэкстамі пра розныя аспэкты беларускай прысутнасьці ў ЗША.














